І ЗНОЎ ПЕРАМОГА!
Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года" праводзіцца з 2016 года і працягвае традыцыі конкурсу "Лепшы прадпрымальнік", які праводзіўся з канца 1997 года. Асноўная мэта падрыхтоўкі і правядзення конкурсу - развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва.
19 лістапада 2021 года ў Мінску адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года", які з'яўляецца сімвалам прызнання дзяржавай і грамадствам высокіх заслуг прадпрымальнікаў.
Па выніках дзейнасці за 2020 год вызначаны 34 пераможцы (па адным ад кожнай вобласці і г. Мінска ў кожнай намінацыі).
ТАА "Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі" ў асобе кіраўніка Сцяпуркі Аляксандра Уладзіміравіча прызнана пераможцам у намінацыі "Стабільны поспех". Трэба адзначыць, што ў гэтым конкурсе гэта ўжо другая перамога нашай арганізацыі.
Пераможцам былі ўручаны дыпломы "Пераможца Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" і памятныя прызы конкурсу. Паводле слоў Міністра эканомікі, навацыя гэтага года заключаецца і ў прадастаўленні пераможцам права выкарыстоўваць лагатып "Прадпрымальнік года" ў камерцыйных мэтах. "Гэта своеасаблівы іміджавы падарунак ад дзяржавы бізнесу", - дадаў кіраўнік міністэрства.