Датчык магнітны герконавы ДМГ-100
Прызначэнне і сфера прымянення
Датчыкі магнітныя герконавыя ДМГ-100 (далей – датчык) прызначаны для кантролю становішча аб’екта і выдачы сігналаў аб знаходжанні кантралюемага аб’екта ў зададзенай зоне. Датчык можа прымяняцца ў падземных горных вырабатках шахт і руднікоў, у тым ліку саляных, небяспечных па рудніковым газе і /ці пыле.
Датчык прызначаны для работы ў наступных умовах:
-
навакольнае асяроддзе ўтрымлівае выбухованебяспечную сумесь I катэгорыі (метан на падземных работах) і саляны пыл у паветры, агрэсіўны да металаў;
-
від кліматычнага выканання У5;
-
тэмпература навакольнага паветра ад мінус 30 да плюс 50°С пры мантажы на рухомых устаноўках;
-
тэмпература навакольнага паветра ад мінус 40 да плюс 50°С пры мантажы на стацыянарных устаноўках;
-
адносная вільготнасць навакольнага асяроддзя пры тэмпературы 25°С не большая за 100%;
-
вібрацыя месца ўстаноўкі з частатой да 60 Гц і паскарэннем да 2g;
-
запыленасць да 1200 мг/м3;
-
вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
|
---|---|---|
Час спрацоўвання, м/с, не большы за |
1,5 |
|
Час адпадання, м/с, не большы за |
0,5 |
|
Узровень і від выбухазасцярогі |
РО Ех ia I Ma X /0Ех ia IIC T6 Ga X |
|
Ступень засцярогі ад знешніх уздзеянняў |
IP67 |
|
Максімальны камуціруемы ток, мА |
174 |
|
Максімальнае камуціруемае напружанне пастаяннага току, В |
24 |
24 |
Супраціўленне на выхадзе датчыка, Ом: |
у разамкнутым стане |
у замкнутым стане |
ДМГ-100-ХХ * |
11х103 |
103 |
ДМГ-100-ХХ-01 |
109 |
1 |
ДМГ-100-ХХ-02 |
109/11х103 |
0,5/103 |
ДМГ-100-ХХ-03 |
11х103 |
103 |
ДМГ-100-ХХ-04 |
109 |
1 |
Колькасць выхадных кантактаў: |
|
|
ДМГ-100-ХХ |
2NO |
2NO |
ДМГ-100-ХХ-01 |
2NO |
2NO |
ДМГ-100-ХХ-02 |
1NO+1NC |
1NO+1NC |
ДМГ-100-ХХ-03 |
1NO+1NC |
1NO+1NC |
ДМГ-100-ХХ-04 |
2NC |
2NC |
Уваходныя параметры: |
|
|
-максімальная ўнутраная індуктыўнасць, Li, мкГн |
30 |
30 |
-максімальная ўнутраная ёмістасць, Сi, пФ |
3000 |
3000 |
Рэсурс работы, цыклаў В-О |
5х106 |
5х106 |
Адлегласць ад выключальніка герконавага да пастаяннага магніта, мм, не большая за |
100 |
100 |
Восевае зрушэнне выключальніка герконавага і пастаяннага магніта, мм, не большае за |
20 |
20 |
Клас па спосабе засцярогі чалавека ад паражэння электрычным токам |
ІІІ |
ІІІ |
Габарытныя памеры, мм: |
|
|
- выключальніка герконавага |
154х60х34 |
154х60х34 |
- магніта |
226х105х48 |
226х105х48 |
ХХ * – даўжыня кабеля (адзначаецца пры заказе)