Сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГСіПС

Сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГСіПС

Прызначэнне і сфера прымянення

Сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГС і ПС (далей сістэма) прызначана для ажыццяўлення гучнагаворачай сувязі, папераджальнай сігналізацыі і тэхналагічных блакіровак, а таксама для рэалізацыі залежнасцяў, што патрабуюцца ў сістэме кіравання ўстройствамі, якімі абсталявана месца ўстаноўкі сістэмы (блакіроўка выбуховабяспечных кантактарных выключальнікаў, кантроль сеткі датчыкаў, рэалізацыя часавых залежнасцяў і г.д.) у падземных горных вырабатках руднікоў, шахт і іх наземных збудаваннях, небяспечных па рудніковым газе і/ці гаручым пыле. Дадаткова, пры дапамозе мадэма, карыстальнік у стане кантраляваць работу сістэмы і звязанага абсталявання з паверхні, што істотна паскарае і спрашчае правядзенне дыягностыкі і рамонтаў.

Пры выкарыстанні ў якасці гучнагаворачай ствалавой сувязі сістэма забяспечвае:

  • сімплексную перагаворную сувязь паміж абаненцкімі пастамі сістэмы (функцыя ПГС);

  • святлогукавую сігналізацыю;

  • генерыраванне папераджальных сігналаў і моўных паведамленняў (пры наяўнасці ў канфігурацыі кантрольна-кіруючага ўстройства СUKS-6/SZ/1);

  • візуалізацыю аварыйных рэжымаў (пры наяўнасці ў канфігурацыі кантрольна-кіруючага ўстройства СUKS-6/SZ/2);

  • візуальную сігналізацыю рабочых рэжымаў выбраных элементаў сістэмы (пры наяўнасці ў канфігурацыі кантрольна-кіруючага ўстройства СUKS-6/SZ/2).

Пры выкарыстанні ў якасці гучнагаворачай сувязі ўздоўж забойнага, штрэкавага ці стужачнага канвеера сістэма забяспечвае:

  • перагаворную сувязь паміж абаненцкімі пастамі сістэмы (функцыя ПГС);

  • святлогукавую сігналізацыю;

  • узаемадзеянне з рудніковай сістэмай аварыйна-дыспетчарскай сувязі і апавяшчэнні тыпу ШТСІ4, SAT:

  • выклік дыспетчара і вядзенне з ім гутаркі (пры сумесным прымяненні з сістэмамі);

  • аварыйны выклік дыспетчара і ВГВЧ;

  • генерыраванне папераджальных сігналаў і моўных паведамленняў;

  • візуалізацыю аварыйных рэжымаў;

  • візуальную сігналізацыю рабочых рэжымаў выбраных элементаў сістэмы (напрыклад, датчыкі штрэкавага канвеера, забойнага канвеера, штрэкавай драбілкі, забойнай драбілкі, камбайна і г.д.);

  • аварыйнае выключэнне абсталявання з дапамогай аварыйных выключальнікаў;

  • ідэнтыфікацыю месца выключэння (візуальную разам з моўным паведамленнем);

  • вядзенне пратакола работы (архіў);

  • маніторынг сістэмы з паверхні (пры выкарыстанні мадэма).

Сістэма прызначана для эксплуатацыі ў наступных умовах:

  • падземныя горныя вырабаткі руднікоў, шахт і іх наземныя збудаванні, небяспечныя па рудніковым газе і/ці гаручым пыле;

  • навакольнае асяроддзе ўтрымлівае выбухованебяспечную сумесь I катэгорыі (метан на падземных работах) і саляны пыл у паветры, агрэсіўны да металаў;

  • від кліматычнага выканання У5;

  • тэмпература навакольнага асяроддзя ад 0 да плюс 35°С;

  • адносная вільготнасць паветра (98±2) % пры тэмпературы навакольнага асяроддзя (25±2)°С;

  • атмасферны ціск (99,75±13,3) кПа;

  • запыленасць паветра не большая за 1500 мг/м3;

  • вібрацыя не большая за 25 Гц;

  • паскарэнне пры вібрацыі не большае за 10 м/с2;

  • група ўмоў эксплуатацыі ў частцы ўздзеяння механічных фактараў М18;

  • адсутнасць рэзкіх штуршкоў і ўдараў;

  • рабочае становішча ў прасторы – вертыкальнае, дапускаецца адхіленне рабочага становішча не больш чым на 15° у любы бок;

  • дапушчальныя ваганні напружання сілкавальнай сеткі ад 85 да 110 % ад намінальнага значэння.

Асаблівасці сістэмы:

  • устройствы, якія ўваходзяць у склад сістэмы, падключаны да адной з дзвюх магістраляў: штрэкавай (левай) і забойнай (правай), лічачы ад кантролера тыпу CUKS-5BX, або падключаны паслядоўна ад кантролера тыпу СUKS-6/SZ/2 (пры выкарыстанні сістэмы ў якасці гучнагаворачай ствалавой сувязі);

  • максімальная колькасць устройстваў (сеткавых вузлоў) у левай ці правай магістралі – 40 штук;

  • максімальная колькасць устройстваў (сеткавых вузлоў) у магістралі (пры выкарыстанні сістэмы ў якасці гучнагаворачай ствалавой сувязі) – 40 штук;

  • максімальная колькасць гучнагаворачых устройстваў у абедзвюх магістралях – 50 штук;

  • мінімальнае напружанне сілкавання ўстройстваў (сеткавых вузлоў) – 12.5 У DС;

  • максімальнае напружанне сілкавання ўстройстваў (сеткавых вузлоў) – 15.8 У DС;

  • намінальнае напружанне сілкавання блока сілкавання тыпу ZIM-BX/… - 30 - 250 В АС, тыпу ZIM-BX/H/… - 80-250 В пераменнага току, тыпу ZIM-BX/L/… - 35-54 В пераменнага току і 36-75 В пастаяннага току, БП-РВ – 127 В пераменнага току.

 

Асноўныя тэхнічныя даныя

Найменне ўстройства

Узровень і від выбухазасцярогі Ступень засцярогі абалонкай

Іскрабяспечны блок сілкавання тыпу ZIМ-ВХ/…

РВ Ex db q ib [ib Mb] I Mb X IP54

Лічбавае кантрольна-кіруючае ўстройства CUKS-5ВХ/…

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Лічбавае кантрольна-кіруючае ўстройства CUKS-6/SZ

(мадыфікацыі CUKS-6/SZ/1, CUKS-6/SZ/2)

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Лічбавае кантрольна-кіруючае ўстройства CUKS-3BX/…

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Лічбавае кантрольна-кіруючае ўстройства тыпу CUKS-4/…

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Лічбавае кантрольна-кіруючае ўстройства тыпу CUKS-2/…

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Сепаратар аналагавых сігналаў тыпу SSA -1BX

(мадыфікацыі SSA-1BX/…Z/..., SSA-1BX/…W/...)

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Універсальнае размеркавальнае ўстройства тыпу

UR-AX/S…,

UR-AX/N…, UR-AX/T, UR-AX/P

 

PB Ex ib I Mb X IP54

PO Ex ia I Ma X IP54

Светлавыя табло тыпу TS-AX

(мадыфікацыі TS-AX/I/…, TS-AX/II/…,TS-AX/III/…)

PB Ex ib I Mb X IP54

Выключальнік аварыйнага спынення тыпу WZA

(мадыфікацыі WZA/S0, WZA/S1, WZA/S2, WZA/S3)

PO Ex iа I Mа X IP54

Іскрабяспечны аўдыяінтэрфейс тыпу IIA/…

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Іскрабяспечны лічбавы канцэнтратар тыпу IKC-2X

(мадыфікацыі IKC-2X/… W, IKC-2X/… Z)

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Іскрабяспечны мадэм IMC-2X/1

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Іскрабяспечны лічбавы тэлефон тыпу ITC-1

PB Ex ib I Mb X/PO Ex ia I Ma X IP54

Модуль UMP-485/1, UMP-485/2, UMP-485/3, UMP-485/4

[Ex ib Mb] I X IР24

Блок спалучэння ШТСІ-4

[Ex ib Mb] I


Сертыфікат адпаведнасці ТР МС 012/2011 №ЕАЭС BY/112 02.01. 103 00421 да 19.02.2025

Дазвол Р. Казахстан на прымяненне KZ95VEH00006152 ад 14.03.2017

Зварот да спісу