Станцыя кіравання рудніковая выбуховазасцярожаная з трансфарматарнай падстанцыяй СК-РВ ТП

Станцыя кіравання рудніковая выбуховазасцярожаная з трансфарматарнай падстанцыяй СК-РВ ТП

Прызначэнне і сфера прымянення

Станцыі кіравання рудніковыя выбуховазасцярожаныя з трансфарматарнай падстанцыяй СК-РВ/.../.../.../.../ТП (далей – станцыі) прызначаны для ператварэння высакавольтнага напружання 6-10 кВ у напружанне 1140/660 В, з мэтай сілкавання токапрыёмнікаў трохфазным пераменным токам частатой 50 Гц, а таксама для дыстанцыйнага кіравання (уключэння і выключэння), засцярогі ад токаў перагрузкі і кароткага замыкання асінхронных электрарухавікоў з каротказамкнутым ротарам (ад 1 да 25 шт.) і адыходзячых далучэнняў у рудніковых электрычных сетках з ізаляванай нейтраллю трансфарматара.

Электрычная схема станцый забяспечвае:

  • уключэнне і адключэнне сілавых кантактараў згодна з зададзеным алгарытмам;

  • уключэнне і адключэнне сілавых кантактараў без падачы напружання ў сілавы ланцуг (апрабаванне);

  • магчымасць падключэння пультаў дыстанцыйнага кіравання;

  • іскрабяспечныя ўваходы для падключэння вонкавых ланцугоў кіравання;

  • іскрабяспечныя выхады для выдачы сігналу аб стане сілавых кантактараў;

  • дыягностыку работы ўсіх устройстваў, што ўваходзяць у склад станцый;

  • засцярогу ад токаў кароткага замыкання адыходзячых сілавых ланцугоў;

  • засцярогу ад перагрузкі па току адыходзячых сілавых ланцугоў;

  • засцярогу ад недапушчальнага перагрэву падключальнага абсталявання;

  • засцярогу ад абрыву і замыкання ў ланцугах дыстанцыйнага кіравання;

  • засцярогу ад самаўключэння пры павышэнні напружання сілкавання да 150% ад намінальнага;

  • засцярогу ад абрыву ці павелічэння супраціўлення вышэй за дапушчальны ўзровень зазямляльнага ланцуга адыходзячых ланцугоў больш дапушчальнага ўзроўню;

  • блакіроўку, якая перашкаджае ўключэнню адводаў пры пашкоджанні ці зніжэнні ізаляцыі адыходзячых ланцугоў адносна зямлі ніжэй за дапушчальны ўзровень;

  • нулявую засцярогу;

  • індыкацыю напружання сілкавальнай сеткі;

  • праверку дзеяння засцярогі;

  • індыкацыю на ўбудаванай ВК панэлі:

  • спрацоўвання засцярогі;

  • уключэння, адключэння адводаў;

  • маніторынгу работы ўсіх функцый;

  • магчымасць перадачы даных на “паверхню”;

  • вядзенне архіва ўсіх падзей і змен настроек.

Умовы эксплуатацыі

  • падземныя горныя вырабаткі руднікоў, шахт і іх наземныя збудаванні, небяспечныя па рудніковым газе і/ці гаручым пыле;

  • навакольнае асяроддзе ўтрымлівае выбухованебяспечную сумесь I катэгорыі (метан на падземных работах) і саляны пыл у паветры, агрэсіўны да металаў;

  • кліматычнае выкананне УХЛ, катэгорыя размяшчэння 5;

  • тэмпература навакольнага паветра ад мінус 10 да плюс 40°С;

  • адносная вільготнасць навакольнага асяроддзя да (98±2)% пры тэмпературы (35±2)°С;

  • вібрацыя месца ўстаноўкі з частатой да 25 Гц і паскарэннем да 1g;

  • рабочае становішча ў прасторы на санках гарызантальнае, дапускаецца нахіл да 15° у любым напрамку;

  • дапушчальныя ваганні напружання сілкавальнай сеткі ад 80 да 115% ад намінальнага значэння.

Асноўныя тэхнічныя даныя

Найменне параметра

Значэнне

Намінальнае першаснае напружанне сілкавання, В

6000/10000

Намінальнае другаснае напружанне сілкавання, В

690/1140

Частата сеткі пераменнага току, Гц

50

Намінальная магутнасць, кВА

1250

Намінальны ток сілавога раз’яднальніка лініі, А

630

Колькасць электрарухавікоў, што далучаюцца і кіруюцца станцыяй, шт.

до 25

Колькасць фаз і напружанне другаснай абмоткі трансфарматара асвятлення, шт. х В (пры наяўнасці)

3*127

Колькасць адыходзячых далучэнняў, што сілкуюцца ад другаснай абмоткі трансфарматара асвятлення, у т.л.:

трохфазнай нагрузкі магутнасцю 1,6 кВт;

двухфазнай нагрузкі асвятлення з магутнасцю не большай за 1,3 кВт на адзін адвод;

двухфазнай нагрузкі апаратуры сувязі і сігналізацыі з магутнасцю не большай за 1 кВт на 1 адвод

5

1

3

1

Заўвага – Сумарная магутнасць уключаных спажыўцоў не павінна перавышаць 5 кВА

Дыяпазон рэгулявання блокаў кантролю ізаляцыі адыходзячых ліній, кОм

10...130

Дыяпазон рэгулявання блокаў кантролю ўцечкі току ў адыходзячых лініях, кОм

10...130

Узровень і від выбухазасцярогі

РВ Ex db [iа Ма] I Мb Х

Ступень засцярогі абалонкай

IP54

Узровень іскрабяспечнага электрычнага ланцуга дыстанцыйнага кіравання

ia

Рэжымы работы:

даўжыня

шырыня (глыбіня) 

вышыня

S1

S2

S3

Маса, кг, не большая за

13000

Габарытныя памеры, мм, не большыя за:

даўжыня

шырыня (глыбіня) 

вышыня 

7220

1070

1450

Клас па спосабе засцярогі чалавека ад паражэння электрычным токам

I

Зварот да спісу

Новости 1 - 3 из 4
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец