Блок сілкавання рудніковы БСР-07
Прызначэнне і сфера прымянення
Блок сілкавання рудніковы БСР-07 (далей – блок) прызначаны для выкарыстання ў якасці крыніцы сілкавання для адначасовага зараду трох ці шасці Ni-Cd і (ці) Ni-Mh акумулятарных батарэй ёмістасцю да 1000 Ah, якія выкарыстоўваюцца ў пультах камбайнаў тыпу SL. Зарад акумулятарных батарэй адбываецца ў аўтаматычным рэжыме, з папярэднім разрадам і наступным зарадам, для ажыццяўлення поўнага цыкла работы і падаўжэння тэрміну іх службы. Блок можа прымяняцца ў падземных горных вырабатках руднікоў, у тым ліку саляных, што праветрываюцца свежым струменем паветра за кошт агульнашахтавай дэпрэсіі, у якіх дапускаецца прымяненне электраабсталявання ў рудніковым нармальным выкананні з ізаляцыяй узроўню 2.
Блок прызначаны для работы ў наступных умовах:
-
кліматычнае выкананне У, катэгорыя размяшчэння вырабаў 5;
-
тэмпература навакольнага паветра ад мінус 5 да плюс 35°С;
-
адносная вільготнаць навакольнага асяроддзя пры тэмпературы (25±2)°С не большая за 98%;
-
запыленасць да 1200 мг/м3;
-
рабочае размяшчэнне ў прасторы вертыкальнае, дапускаецца адхіленне ад рабочага становішча не больш чым на 15° у любы бок;
-
вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м;
-
глыбіня не большая за 1500 м ніжэй за ўзровень мора.
Асноўныя тэхнічныя даныя БСР-07
Найменне параметра |
Значэнне |
---|---|
Напружанне сілкавання, В |
127 |
Частата сілкавальнай сеткі, Гц |
50 |
Дапушчальныя ваганні напружання сілкавальнай сеткі, % |
-1,5 |
Ступень засцярогі абалонкай |
IР54 |
Выкананне |
РН2 |
Рэжым работы – працяглы |
S1 |
Клас па спосабе засцярогі чалавека ад паражэння электрычным токам |
I |
Габарытныя памеры, мм, не большыя за |
608х356х258 |
Маса, кг, не большая за |
20 |