Станцыя ператваральніка частаты СПЧ
Прызначэнне і сфера прымянення
Станцыя ператваральніка частаты СПЧ (далей – СПЧ) прызначана для пуску, спынення, рэгулявання хуткасці, засцярогі адтокаў перагрузкі і кароткага замыкання трохфазных электрарухавікоў пераменнага току магутнасцю да 315 кВт, у электрапрыводах рудніковых установак.
Электрычная схема СПЧ забяспечвае:
-
пераўтварэнне напружання 660 В частатой 50 Гц сілкавальнай сеткі ў частату 0-600 Гц і напружанне 0-690 В на спажыўцу – электрарухавіку;
-
кіраванне ад дыскрэтных і аналагавых сігналаў;
-
камутацыі па шынах Profibus, DRIVE-CLiQ;
-
адлюстраванне параметраў работы на аператарскай панэлі;
-
засцярогу ад самаадвольнага ўключэння адводаў і пры кароткачасовым (да 0,1с) павышэнні напружання сеткі да 150% ад Uн;
-
засцярогу ад токаў уцечкі ў выхадным ланцугу;
-
блакіраванне кантактара пасля спрацоўвання ўстройстваў токавай засцярогі, кантролю ізаляцыі і тэмпературнай засцярогі;
-
сігналізацыю аб перагрузцы, кароткім замыканні, замыканні на зямлю ў сілавым ланцугу;
-
кантроль тэмпературы электрарухавіка.
СПЧ прызначана для работы ў наступных умовах:
-
падземныя горныя вырабаткі руднікоў, у тым ліку саляныя, што праветрываюцца свежым струменем паветра за кошт агульнай шахтавай дэпрэсіі, у якіх дапускаецца прымяненне электраабсталявання ў рудніковым нармальным выкананні;
-
тып атмасферы II прамысловая;
-
атмасферны ціск (84,0-106,7) кПа;
-
запыленасць паветра не большая за 500 мг/м3;
-
вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м і глыбіня не большая за 1000 м ніжэй за ўзровень мора;
-
від кліматычнага выканання У5, але пры гэтым ніжняе рабочае значэнне тэмпературы паветра пры эксплуатацыі +10°С і верхняе значэнне адноснай вільготнасці паветра (98±2)% пры тэмпературы (25±2)°С.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
---|---|
Намінальнае напружанне сілкавання, В |
660 |
Намінальная частата напружання сілкавання, Гц |
50±1 |
Намінальнае напружанне ланцугоў кіравання, В |
24/42/220 |
Ахаладжальнае асяроддзе |
Ахаладжальная вадкасць з 20 % утрыманнем этыленгліколю |
Разліковая магутнасць, кВт, не большая за |
315 |
Габарытныя памеры, мм |
2053х856х2083 |
Маса, кг, не большая за |
900 |
Ступень засцярогі |
IP54 |
Дадатковыя параметры СПЧ:
· адхіленні напружання сеткі плюс 10% і мінус 15% ад намінальнага значэння;
· выкананне – рудніковае нармальнае РН2;
· намінальныя рабочыя значэнні механічных знешніх фактараў уздзеяння адпавядаюць групе механічнага выканання М6;
· рабочае становішча ў прасторы вертыкальнае. Дапускаецца нахіл да 15° у любым напрамку.