Апаратура кантролю і сігналізацыі пад’ёмнай пасудзіны АКСПП

Апаратура кантролю і сігналізацыі пад’ёмнай пасудзіны АКСПП

Прызначэнне і сфера прымянення

Апаратура кантролю і сігналізацыі пад'ёмнай пасудзіны АКСПП (далей – апаратура) прызначана для ўзгаднення дзеянняў тэхналагічнага персаналу і аператара шахтавай пад’ёмнай машыны (далей ШПМ) пры правядзенні агляду ствала, кантролю стану датчыкаў пад’ёмнай пасудзіны і выдачы кіруючых сігналаў у схему пад’ёмнай машыны.

Сфера прымянення – кіраванне выканаўчымі механізмамі, кантроль стану датчыкаў, устаноўленых на клеці, скіпе ці праходчым палку ці процівазе, перадача і прыём гукавой і лічбавай інфармацыі пры дапамозе бесправаднога радыёканала пры рабоце клеці ці скіпа ў розных рэжымах на прадпрыемствах горназдабыўной прамысловасці.

Апаратура забяспечвае:

  • двухбаковую моўную сувязь паміж машыністам пад’ёму і персаналам, якія знаходзіцца на даху пад’ёмнай пасудзіны ці ў клеці;

  • падачу хадавых каманд у машыннае аддзяленне з устройства, размешчанага на даху пад’ёмнай пасудзіны ці ў клеці;

  • перадачу персаналам, які знаходзіцца на пад’ёмнай пасудзіне ці ў клеці, каманд “Аварыйны стоп” і “Блакіроўка” для выкарыстання ў схеме кіравання ШПМ з мэтай спынення ці блакіроўкі яе руху;

  • узнаўленне сігналаў у выглядзе ўключэння адпаведнага рэле ў шафе цэнтральнай станцыі (далей ЦС) і паведамлення на пульце машыніста ШПМ і акустычным суправаджэннем гэтых сігналаў;

  • прыём на даху клеці па радыёканале з наступным адлюстраваннем у выглядзе светлавой індыкацыі інфармацыі ад апаратуры, размешчанай у будынку ШПМ, аб стане пад’ёмнай машыны (“Ход” ці “Стоп”);

  • выдачу гукавога канала для арганізацыі запісу перагавораў паміж машыністам і персаналам, які знаходзіцца ў клеці ці на даху пад’ёмнай пасудзіны, з дапамогай рэгістратара службовых перагавораў, усталяванага ў памяшканні ШПМ;

  • наяўнасць інфармацыйнага канала для арганізацыі абмену данымі паміж апаратурай клеці (скіпа) і машынным будынкам у лічбавым фармаце;

  • аўтаматычны бесперапынны кантроль працаздольнасці ўсіх ўстройстваў, якія ўваходзяць у склад АКСПП;

  • выдачу аўтаматычнага сігналу на спыненне пад’ёмнай машыны пры страце сувязі і спрацоўвання засцярогі на пад’ёмнай пасудзіне для выкарыстання ў схеме кіравання ШПМ згодна з алгарытмам работы;

  • бесперапынны кантроль узроўню зараду акумулятара і перадачу сігналу машыністу ШПМ аб яго разрадзе;

  • выдачу інфармацыі для фарміравання сутачнага архіва падзей і прадастаўленне магчымасці Заказчыку выкарыстоўваць гэты архіў без яго рэдагавання для фарміравання архіва падзей у парадку, устаноўленым у Заказчыка.

Склад сістэмы для двухклецявой устаноўкі:

АКСПП уяўляе сабою камплект вырабаў, размешчаных у розных месцах пад’ёмнай устаноўкі і аб’яднаных тэхнічна для выканання функцый прызначэння.

Асноўныя тэхнічныя даныя

Найменне параметра

Значэнне

Дыяпазон частот работы прыёмаперадатчыкаў, ГГц

2,4002 ... 2,4785

Цэнтральная станцыя ЦС:

 

габарытныя памеры, мм

540х520х218

напружанне сілкавання, В

220 АС

узровень і від выбухазасцярогі

[Ex ia Ma] I

ступень засцярогі абалонкай

IP54

Пульт сігналізацыі машыніста пад’ёмнай устаноўкі ПСМ:

 

габарытныя памеры, мм

400х250х150

напружанне сілкавання, В

24 В, DС

ступень засцярогі абалонкай

IP54

Устройства апрацоўкі і перадачы даных пляцоўкі адхіляючых шківаў УАПД-01 (для дзвюх пад’ёмных пасудзін):

 

габарытныя памеры, мм

430х430х244

напружанне сілкавання, В

12 В, DС

узровень і від выбухазасцярогі

PO Ex ia I Ma

ступень засцярогі абалонкай

IP65

Станцыя клецявая СК-02:

 

габарытныя памеры, мм

554х550х218

напружанне сілкавання, В

12 В, DС

узровень і від выбухазасцярогі

PO Ex ia I Ma

ступень засцярогі абалонкай

IP65

Крыніца сілкавання:

 

габарытныя памеры, мм

330х210х198

напружанне сілкавання, В

12 В, DС

узровень і від выбухазасцярогі

PO Ex ia I Ma X

ступень засцярогі абалонкай

IP65

Пост сігналізацыі і сувязі клецявой ПССК-01:

 

габарытныя памеры, мм

75х285х75

напружанне сілкавання, В

12 В, DС

узровень і від выбухазасцярогі

PO Ex ia I Ma

Асноўнымі вырабамі камплекту апаратуры з’яўляюцца:

  • цэнтральная станцыя;

  • пульт сігналізацыі машыніста пад’ёмнай устаноўкі;

  • устройства апрацоўкі і перадачы даных пляцоўкі адхіляючых шківаў з антэнным блокам;

  • станцыя клецявая з антэнным блокам;

  • датчыкі кантролю напуску каната ў ствол, становішча дзвярэй клеці, стопараў.

Мадыфікацыі вырабаў, якія ўваходзяць у склад апаратуры АКСПП, вызначаюцца тэхнічным заданнем і апытальным лістом.

Перавагі АКСПП у параўнанні з аналагамі:

  • больш высокая перашкодаабароненасць;

  • большы аб’ём перадаваемых з пад’ёмнай пасудзіны даных;

  • магчымасць апрацоўкі аналагавых і імпульсных сігналаў з датчыкаў, устаноўленых на пад’ёмнай пасудзіне. Гэта дазваляе арганізаваць маніторынг стану праваднікоў у рэжыме рэальнага часу;

  • магчымасць арганізацыі кіравання з паверхні абсталяваннем, устаноўленым на пад’ёмнай пасудзіне, па бесправадным канале сувязі;

  • апаратура дазваляе весці бесперапынны кантроль стану і спраўнасці ўсіх устройстваў і датчыкаў, уключаных у канфігурацыю. Прагляд стану ўваходаў модуляў ажыццяўляецца пасля пераходу на старонку са станам уваходаў;

  • у выпадку страты сувязі ці няспраўнасці датчыка апаратурай фарміруюцца тэкставыя паведамленні для вываду на панэль машыніста;

  • апаратура дазваляе ажыццяўляць з панэлі аператара дзеянні па змене канфігурацыі. Пасля ўваходу пад паролем у меню “Настройкі” ёсць магчымасць выключэння датчыкаў з канфігурацыі і выканання іншых настроек.

Структурная схема АКСПС

схема АКСПС.jpg


Дазвол Р. Казахстан на прымяненне KZ95VEH00006152 ад 14.03.2017

Сертыфікат адпаведнасці ТР МС 012/2011 №ЕАЭС BY/112 02.01. 103 00414 да 29.04.2025

Зварот да спісу

Сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГСіПС Сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГС і ПС (далей сістэма) прызначана для ажыццяўлення гучнагаворачай сувязі, папераджальнай сігналізацыі і тэхналагічных блакіровак, а таксама для рэалізацыі залежнасцяў, што патрабуюцца ў сістэме кіравання ўстройствамі, якімі абсталявана месца ўстаноўкі сістэмы (блакіроўка выбуховабяспечных кантактарных выключальнікаў, кантроль сеткі датчыкаў, рэалізацыя часавых залежнасцяў і г.д.) у падземных горных вырабатках руднікоў, шахт і іх наземных збудаваннях, небяспечных па рудніковым газе і/ці гаручым пыле. Дадаткова, пры дапамозе мадэма, карыстальнік у стане кантраляваць работу сістэмы і звязанага абсталявання з паверхні, што істотна паскарае і спрашчае правядзенне дыягностыкі і рамонтаў.