Ператваральнік частаты ПЧ
Прызначэнне і сфера прымянення
Ператваральнікі частаты ПЧ (далей ПЧ) прызначаны для пуску, спынення, рэгулявання хуткасці, засцярогі ад токаў перагрузкі і кароткага замыкання 3-х фазных электрарухавікоў пераменнага току.
ПЧ прызначаны для работы ў наступных умовах:
-
від кліматычнага выканання У5;
-
тэмпература навакольнага асяроддзя ад мінус 15 да плюс 55°C;
-
адносная вільготнасць паветра ад 5 да 95%;
-
атмасферны ціск (84,0-106,7) кПа;
-
запыленасць паветра не большая за 500 мг/м3;
-
вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м і глыбіня не большая за 1000 м ніжэй за ўзровень мора.
Электрычная схема ПЧ забяспечвае:
-
пераўтварэнне напружання 400 В (690 В) частатой 50 Гц сілкавальнай сеткі ў частату 0-500 Гц і напружанне 0-400 В (0 – 690 В) на спажыўцу – электрарухавіку;
-
кіраванне ад дыскрэтных і аналагавых сігналаў;
-
камунікацыі па шынах Profibus, DRIVE-CLiQ (апцыянальна – Profinet);
-
адлюстраванне параметраў работы на аператарскай панэлі;
-
засцярогу ад самаадвольнага ўключэння адводаў і пры кароткачасовым (да 0,1с) павышэнні напружання сеткі да 150% ад намінальнага напружання сеткі;
-
засцярогу ад токаў уцечкі ў выхадным ланцугу;
-
блакіраванне кантактара пасля спрацоўвання ўстройстваў засцярогі: токавай і тэмпературнай;
- кантроль тэмпературы электрарухавіка.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
---|---|
Намінальная магутнасць, кВт |
22, 30, 75, 90, 110, 132, 160, 200, 250, 315, 400...800 |
Намінальнае напружанне сілкавання, В |
400 (690) +10% -15% |
Намінальная частата напружання сілкавання, Гц |
50±5% |
Метад кіравання |
Вектарнае кіраванне без/з датчыкам хуткасці, |
ККД, %, большы за |
98 |
Намінальнае напружанне ланцугоў кіравання, В |
24/220 |
Ахаладжальнае асяроддзе |
Паветранае |
Ступень засцярогі абалонкай |
IР54 |
Узровень шуму, дБА, не большы за |
70 |