Свяцільня выбуховазасцярожаная энергазберагальная святлодыёдная СВЭД-12
Свяцільні выбуховазасцярожаныя энергазберагальныя СВЭ (далей – свяцільні) прызначаны для агульнага асвятлення падземных горных вырабатак руднікоў, шахт і іх наземных збудаванняў, небяспечных па рудніковым газе і/ці гаручым пыле. Свяцільня можа вырабляцца з адным з двух тыпаў крыніцы святла: кампактная люмінесцэнтная лямпа – СВЭЛ 11 ці святлодыёдная панэль – СВЭД 11, СВЭД 12.
Свяцільні прызначаны для эксплуатацыі ў наступных умовах:
-
падземныя горныя вырабаткі руднікоў, шахт і іх наземныя збудаванні, небяспечныя па рудніковым газе і/ці гаручым пыле;
-
навакольнае асяроддзе ўтрымлівае выбухованебяспечную сумесь I катэгорыі (метан на падземных работах) і саляны пыл у паветры, агрэсіўны да металаў;
-
кліматычнае выкананне УХЛ, катэгорыя размяшчэння 5;
-
тэмпература навакольнага паветра ад мінус 10 да плюс 35°С;
-
адносная вільготнасць навакольнага асяроддзя да (98±2)% пры тэмпературы (35±2)°С;
-
вібрацыя месца ўстаноўкі з частатой да 25 Гц і паскарэннем да 1g;
-
рабочае становішча ў прасторы не рэгламентуецца;
-
дапушчальныя ваганні напружання сілкавальнай сеткі ад 80 да 115% ад намінальнага значэння;
-
запыленасць паветра не большая за 1200 мг/мЗ.
Акрамя функцый асвятлення свяцільні могуць выконваць наступныя функцыі:
-
экстраннае спыненне забойнага абсталявання ўздзеяннем на ўбудаваны выключальнік аварыйны;
-
дыстанцыйнае кіраванне крыніцай сілкавання;
-
кантроль цэласнасці зазямляльнай жылы, пошук і лакалізацыя няспраўнасцяў у лініі асвятлення.
Свяцільні павінны сілкавацца ад сеткі пераменнага току з ізаляванай нейтраллю. Крыніца сілкавання лініі асвятлення павінна мець іскрабяспечны ланцуг дыстанцыйнага кіравання і кантролю, які кіруецца дыёдам і мае ўзровень не ніжэйшы за ib.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
||
---|---|---|---|
СВЭЛ 11 |
СВЭД 11 |
СВЭД 12 |
|
Намінальнае напружанне сілкавання, В |
127 |
100-240 |
100-240 |
Частата сеткі пераменнага току, Гц |
50 |
50 |
50 |
Намінальны ток, А |
0,21 |
0,21 |
0,21 |
Спажываная магутнасць, ВА |
29 |
16 |
16 |
Светлавы паток, лм, не меншы за |
1500 |
1500 |
1500 |
Тып крыніцы святла/колькасць |
Люмінесцэнтная/3 |
Святлодыёдная панэль/4 |
Святлодыёдная панэль/4 |
Ступень засцярогі абалонкай, не ніжэйшая за |
IP54 |
IP54 |
IP54 |
Узровень і від выбухазасцярогі |
РВ Ex db [ia Ma] I Mb X |
РВ Ex db [ia Ma] I Mb X |
РВ Ex db [ia Ma] I Mb X |
Клас па спосабе засцярогі чалавека ад паражэння электрычным токам |
I |
I |
I |
Рэжым работы – працяглы |
S1 |
S1 |
S1 |
Маса, кг, не большая за |
14 |
16 |
16 |
Габарытныя памеры, мм, не большыя за: |
|||
- пры падключэнні ўводаў збоку |
434х450х149 |
434х450х149 |
445х270х140 |
- пры падключэнні ўводаў ззаду |
290х450х220 |
290х450х220 |
335х270х210 |