Устройствы камплектныя размеркавальныя КРУЭ серыі ІГЭА S
Прызначэнне і сфера прымянення
Устройствы камплектныя размеркавальныя КРУЭ серыі ІГЭА S (далей – КРУЭ) выкарыстоўваюцца для прыёму і размеркавання электрычнай энергіі на трансфарматарных і размеркавальных падстанцыях, а таксама для выканання задач камутацыі ў прамысловасці. Сфера прымянення ахоплівае намінальныя напружанні да 20 кВ і намінальныя токі да 2500 А.
КРУЭ прызначана для эксплуатацыі ў наступных умовах:
-
кліматычнае выкананне У, катэгорыя размяшчэння 3;
-
тэмпература навакольнага паветра ад мінус 5 да плюс 55 °С;
-
адносная вільготнаць навакольнага асяроддзя 98 % пры температуры 25 °С;
-
вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
||
---|---|---|---|
Намінальнае напружанне, кВ |
6,3 |
10,5 |
20 |
Нйбольшае рабочае напружанне, кВ |
7,2 |
12 |
24 |
Намінальная частата, Гц |
50/60 |
50/60 |
50/60 |
Намінальны рабочы ток, А: |
630-2500 |
630-2500 |
630-2000 |
Намінальны ток адключэння пры кароткім замыканні, кА, не большы за: |
|
||
- пры намінальным рабочым току 630 А |
25 |
25 |
25 |
- пры намінальным рабочым току 1000 А, 1250 А, 2000 А |
31,5 |
31,5 |
25 |
- пры намінальным рабочым току, 2500 А |
31,5 |
31,5 |
- |
Намінальны ток уключэння пры кароткім замыканні (ток ударны), кА, не большы за: |
|
|
|
- пры намінальным рабочым току 630 А |
63 |
63 |
63 |
- пры намінальным рабочым току 1000 А, 1250 А, 2000 А |
80 |
80 |
63 |
- пры намінальным рабочым току, 2500 А |
80 |
80 |
- |
Час працякання току тэрмічнай стойкасці, с |
3 |
3 |
3 |
Намінальны рабочы ток ячэйкі выключальніка нагрузкі (у залежнасці ад засцерагальніка), А |
50-250 |
50-250 |
50-250 |
Намінальны рабочы ток ячэйкі кантактара без засцерагальнікаў, А |
450 |
450 |
450 |
Намінальны рабочы ток ячэйкі кантактара з засцерагальнікам, А, не большы за |
450* |
450* |
450* |
Намінальнае напружанне пераменнага току/пастаяннага току |
220/110 |
220/110 |
220/110 |
* Залежыць ад намінальнага току высакавольтнага засцерагальніка
Перавагі
У адрозненне ад КРУ з паветранай ізаляцыяй у КРУЭ вакуумныя дугагасільныя камеры размешчаны ў герметычных зварных рэзервуарах з нержавеючай сталі, запоўненых пад ціскам элегазам (SF6), што забяспечвае двайную ізаляцыю токавядучых частак.
Герметычныя рэзервуары з SF6 робяць КРУЭ:
-
неадчувальнымі да ўздзеяння агрэсіўных навакольных асяроддзяў (салёная вада, вільготнасць паветра, пыл, тэмпература);
-
засцярожанымі ад пранікнення іншародных цел (пыл, бруд, дробныя жывёлы);
-
высакастойкімі да ўздзеяння аварыйнай дугі дзякуючы апытальным блакіровачным прыстасаванням і выпрабаванай герметызацыі;
-
цалкам забяспечвальнымі бяспеку абслуговага персаналу пры пранікненні да першаснага, герметычна закрытага корпуса;
-
не патрабуючыя эксплуатацыйных затрат камутацыйныя элементы і цалкам ізаляваная сістэма падключэння з дапамогай кабельных адаптараў забяспечваюць больш высокі ўзровень бяспекі эксплуатацыйнага персаналу, а таксама дазваляюць ажыццяўляць мантаж, пашырэнне і замену абсталявання без работ з элегазам. Рэсурс вакуумных сілавых выключальнікаў, якія прымяняюцца ў КРУЭ, складае 10 000 камутацыйных цыклаў да тэхнічнага абслугоўвання.
Тэхніка:
-
гатовае да эксплуатацыі КРУЭ з металічным герметычным рэзервуарам і металічнымі пераборкамі, прызначана для ўстаноўкі ў памяшканнях;
-
зварны газанепранікальны рэзервуар з нержавеючай сталі;
-
адсек выключальнікаў з элегазавай ізаляцыяй;
-
аднаполюсная ізаляцыя кабельных падключэнняў і зборных шын;
-
мантаж і пашырэнне КРУЭ без работ з элегазам;
-
ізаляваная сіліконавым каўчукам, экраніраваная сістэма зборных шын;
-
кабельнае падключэнне з пярэдняга і задняга бакоў праз штэкерныя адаптары;
-
не мае патрэбу ў тэхнічным абслугоўванні.
Асабістая бяспека:
-
кантактная бяспека дзякуючы металічнаму карпусіраванню дэталяў, якія знаходзяцца пад напружаннем;
-
наглядная мнемасхема з механічнай індыкацыяй камутацыйных становішчаў;
-
высакавольтныя засцерагальнікі і канцавыя кабельныя муфты даступныя толькі пры заземленых адыходзячых лініях (опцыя);
-
кіраванне магчымае толькі пры закрытым корпусе (толькі для ячэек з высакавольтнымі засцерагальнікамі);
-
апытальныя блакіроўкі;
-
ёмістая сістэма кантролю адсутнасці напружання;
-
надзейнае зазямленне фідараў з дапамогай вакуумнага сілавога выключальніка;
- стойкасць да ўздзеяння аварыйнай дугі – стойкае да ціску выкананне адсекаў для падключэнняў – канал для скідання ціску ззаду (пры свабоднай устаноўцы).
Эканамічнасць:
Заказчык КРУЭ мае вельмі нізкія затраты на працягу тэрміну службы і найвышэйшую гатоўнасць да эксплуатацыі дзякуючы:
-
адсутнасці неабходнасці тэхнічнага абслугоўвання;
-
незалежнасці ад кліматычных умоў і ўплыву навакольнага асяроддзя;
-
мінімальнай займанай плошчы памяшкання;
-
працягламу тэрміну службы.
Надзейнасць у рабоце і высокая эксплуатацыйная гатоўнасць:
-
герметычнае размяшчэнне першасных ланцугоў у рэзервуарах засцерагае ад такіх знешніх уздзеянняў, як бруд, вільгаць і дробныя жывёлы;
-
зварны рэзервуар КРУЭ, герметычны ўвесь тэрмін службы;
-
забяспечваецца доступ да прыводаў камутацыйных апаратаў, размешчаных па-за рэзервуарам КРУЭ;
-
памылковыя камутацыйныя аперацыі практычна выключаны дзякуючы блакіроўкам і лагічнаму размяшчэнню элементаў прывода;
-
індыкацыя гатоўнасці да работы з функцыяй самаправеркі проста счытваецца, не залежыць ад ваганняў тэмпературы і ціску навакольнага асяроддзя, з бескантактавым вызначэннем вымяральнага параметра і сігнальнымі кантактамі (опцыя) 1 замыкальны + 1 размыкальны для дыстанцыйнай перадачы;
-
мінімальная пажарная нагрузка;
-
рэзервуар КРУЭ выкананы як “sealed pressure system” (герметычная барычная сістэма), г.зн. ізаліруючы элегаз, якім напоўнены рэзервуар, не патрабуе тэхнічнага абслугоўвання.