Устаноўка вадзяная халадзільная УВХ
Прызначэнне і сфера прымянення
Устаноўка вадзяная халадзільная УВХ (далей – УВХ) прызначана для цеплаабмену паміж вадкім цепланасіцелем (ахалоджвальная вадкасць з 20% утрыманнем этыленгліколю) у закрытым контуры цыркуляцыі і газападобным цепланасіцелем (паветрам) у адкрытым контуры.
УВХ дазваляе кантраляваць наступныя параметры вадкага цепланасіцеля:
-
тэмпературу і ўзровень у ёмістасці накапляльнай;
-
ціск;
-
наяўнасць пратокі.
УВХ прызначана для работы ў наступных умовах:
-
падземныя горныя вырабаткі руднікоў, у тым ліку саляныя, што праветрываюцца свежым струменем паветра за кошт агульнай шахтавай дэпрэсіі, у якіх дапускаецца прымяненне электраабсталявання ў рудніковым нармальным выкананні;
-
тып атмасферы II прамысловая;
-
атмасферны ціск (84,0-106,7) кПа;
-
запыленасць паветра не большая за 500 мг/м3;
- вышыня над узроўнем мора не большая за 1000 м і глыбіня не большая за 1000 м ніжэй за ўзровень мора;
-
від кліматычнага выканання У5, але пры гэтым ніжняе рабочае значэнне тэмпературы паветра пры эксплуатацыі +10°С і верхняе значэнне адноснай вільготнасці паветра (98±2)% пры тэмпературы (25±2)°С.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Найменне параметра |
Значэнне |
---|---|
Намінальнае напружанне сілавых ланцугоў, В |
660 |
Намінальная частата напружання сілкавання, Гц |
50±1 |
Спажываная магутнасць, кВт, не большая за |
1,5 |
Маса ўстаноўкі, кг, не большая за |
450 |
Аб’ём ёмістасці накапляльнай, л |
200 |
Габарытныя памеры, мм |
908х1300х1628 |
Ступень засцярогі абалонкай |
IP54 |
Выкананне |
РН2 |
* Маса ўказана без уліку ахаладжальнай вадкасці
Гідраўлічная схема УВХ забяспечвае бесперашкодную цыркуляцыю ахаладжальнай вадкасці ў контуры і магчымасць рэгулявання ціску ў гідраўлічнай сістэме.