Станцыя кіравання рудніковая нармальная СК-РН

Станцыя кіравання рудніковая нармальная СК-РН

Прызначэнне і сфера прымянення

Станцыі кіравання СК-РН (далей – станцыі) прызначаны для дыстанцыйнага кіравання (уключэння і выключэння), засцярогі ад токаў перагрузкі і кароткага замыкання асінхронных электрарухавікоў з каротказамкнутым ротарам (ад 1 да 20 шт.) і адыходзячых далучэнняў у рудніковых электрычных сетках з ізаляванай нейтраллю трансфарматара. Станцыі прызначаны для работы ў падземных горных вырабатках руднікоў, у тым ліку саляных, якія праветрываюцца свежым струменем паветра за кошт агульнашахтавай дэпрэсіі, у якіх дапускаецца прымяненне электраабсталявання ў рудніковым звычайным выкананні з узроўнем ізаляцыі 2.

Электрычная схема станцый забяспечвае:

  • уключэнне і адключэнне сілавых кантактараў згодна з зададзеным алгарытмам;

  • уключэнне і адключэнне сілавых кантактараў без падачы напружання ў сілавы ланцуг (апрабаванне);

  • магчымасць падключэння пультаў дыстанцыйнага кіравання;

  • іскрабяспечныя ўваходы для падключэння вонкавых ланцугоў кіравання;

  • іскрабяспечныя выхады для выдачы сігналу аб стане сілавых кантактараў;

  • засцярогу ад токаў кароткага замыкання адыходзячых сілавых ланцугоў;

  • засцярогу ад перагрузкі па току адыходзячых сілавых ланцугоў;

  • засцярогу ад недапушчальнага перагрэву падключальнага абсталявання;

  • засцярогу ад абрыву і замыкання ў ланцугах дыстанцыйнага кіравання;

  • засцярогу ад самаўключэння пры павышэнні напружання сілкавання да 150% ад намінальнага;

  • засцярогу ад абрыву, замыкання ці павелічэння супраціўлення зазямляльнага ланцуга адыходзячых ланцугоў вышэй за дапушчальны ўзровень;

  • блакіроўку, якая перашкаджае ўключэнню адводаў пры пашкоджанні ці зніжэнні ізаляцыі адыходзячых ланцугоў адносна зямлі ніжэй за дапушчальны ўзровень;

  • засцярогу ад уцечак току ва ўнутраных ланцугах сілкавання 42 В і 220 В;

  • засцярогу ад уцечак току ў адыходзячых далучэннях;

  • нулявую засцярогу;

  • індыкацыю напружання сілкавальнай сеткі;

  • індыкацыю спрацоўвання засцярогі;

  • індыкацыю ўключэння адводаў;

  • праверку дзеяння засцярогі.

Асноўныя тыпы станцый у залежнасці ад кіруемага абсталявання:

  • кампактная станцыя з аўтаматычным выключальнікам і трансфарматарам асвятлення для кіравання ачышчальным камбайнам, зарубачным камбайнам і халадзільнай устаноўкай;

  • кампактная станцыя з аўтаматычным выключальнікам для кіравання ачышчальным камбайнам і халадзільнай устаноўкай;

  • кампактная станцыя для кіравання забойнымі і штрэкавымі канвеерамі з трансфарматарам (Р=40кВА, U=1140/660В);

  • кампактная станцыя для кіравання забойнымі і штрэкавымі канвеерамі;

  • кампактная станцыя для кіравання закладачнымі комплексамі.

Умовы эксплуатацыі:

  • від кліматычнага выканання У5;

  • тэмпература навакольнага асяроддзя ад мінус 5 да плюс 35°С;

  • адносная вільготнасць паветра (98±2) % пры тэмпературы навакольнага асяроддзя (25±2)°С;

  • атмасферны ціск, кПа – (99,75±13,3);

  • запыленасць паветра, не большая за, мг/м3 – 1200;

  • вібрацыя, не большая за, Гц – 25;

  • паскарэнне пры вібрацыі, не большае за, м/с2 – 10;

  • група ўмоў эксплуатацыі ў частцы ўздзеяння механічных фактараў – М6;

  • адсутнасць рэзкіх штуршкоў і ўдараў;

  • рабочае становішча ў прасторы – вертыкальнае, дапускаецца адхіленне рабочага становішча не больш чым на 15° у любы бок;

  • дапушчальныя ваганні напружання сілкавальнай сеткі ад 85 да 110% ад намінальнага значэння.

Асноўныя тэхнічныя даныя

Найменне параметра

Значэнне

Намінальнае напружанне сілкавання, В

1140/1000/660

Частата сеткі пераменнага току, Гц

50

Намінальны ток аўтаматычнага выключальніка, А

1250

Дыяпазон рэгулявання блокаў кантролю ізаляцыі адыходзячых ліній, кОм

10...130

Дыяпазон рэгулявання блокаў кантролю ўцечкі току ў адыходзячых лініях, кОм

10...130

Дыяпазон рэгулявання часу адключэння сілавога аўтаматычнага выключальніка пры наяўнасці ўцечкі току ў сілавых ланцугах, с

0.1...0.5 с

Выкананне

РН2 - [Ех iа] I

Ступень засцярогі абалонкай, не ніжэйшая за

IР54

Узровень іскрабяспечнасці ланцуга дыстанцыйнага кіравання

Рэжым работы:

   працяглы

   кароткачасовы

   паўторна-кароткачасовы

S1
S2
S3

Маса, кг

3500


Заключэнне аб адпаведнасці рудніковаму нармальнаму выкананню БГХП № 569.З.2023 BY да 09.02.2026

Зварот да спісу

Новости 1 - 3 из 4
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец