Пра кампанію

Пра кампанію

ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” – інжынірынгавая і вытворчая кампанія. Мы ўваходзім у склад холдынга “ПАСАТ”, які ўжо больш за 20 гадоў абслугоўвае прадпрыемствы горна-хімічнай галіны.

Мы спецыялізуемся:

  • на распрацоўцы і рэалізацыі комплексных рашэнняў па аўтаматызацыі;

  • на вытворчасці электраабсталявання і апаратуры аўтаматызацыі (у тым ліку выбуховазасцярожанага) з выкарыстаннем інавацыйных распрацовак;

  • на мадэрнізацыі аб’ектаў прадпрыемстваў горна-хімічнай прамысловасці;

  • на выкананні навукова-даследчых і праектных работ у горна-хімічнай прамысловасці.

Інстытут выконвае работы па:

  • комплексным абследаванні вытворчасці і распрацоўкі тэхнічнай прапановы, заснаванай на найбольш эфектыўных і эканамічных рашэннях;

  • распрацоўцы комплекснага праекта тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці, які ўключае абгрунтаваную спецыфікацыю на пастаўку тэхналагічнага абсталявання;

  • пастаўцы неабходнага тэхналагічнага абсталявання, сістэм аўтаматычнага кіравання;

  • пракладцы неабходных сетак і камунікацый;

  • мантажы абсталявання;

  • наладцы абсталявання з вывадам на аптымальныя параметры.

  • Нашы комплексныя рашэнні і абсталяванне даюць магчымасць:

  • павысіць прадукцыйнасць;

  • скараціць энергазатраты на вытворчасць прадукцыі;

  • павысіць бяспеку тэхналагічных працэсаў.

Укаранёныя нашымі спецыялістамі праекты даюць магчымасць знізіць энергазатраты на вытворчасць прадукцыі да 60 працэнтаў.

У камандзе ТАА "Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі" працуюць як прафесіяналы, якія маюць багаты вопыт, так і энергічныя, творчыя маладыя супрацоўнікі, якія прапануюць нестандартныя рашэнні.

У 2011г. наша прадпрыемства прайшло працэдуру сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці распрацоўкі і вытворчасці горна-шахтавага абсталявання на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

У 2017 годзе ў ліку першых у Рэспубліцы Беларусь ТАА «Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі» атрымала сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці прымяняльна да праектавання і вытворчасці машын і абсталявання, якія прымяняюцца ў горна-хімічнай прамысловасці, выкананню электрамантажных работ, адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.

Супрацоўнікі аддзела аўтаматызацыі ТАА "Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі" атрымалі перамогу на спаборніцтвах па праграмаванні ў рамках семінара партнёраў фірмы Siemens у Маскве ў 2019 годзе.

У 2019 годзе ТАА «Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі» прыняло ўдзел у нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» ў г. Мінску, дзе сярод 27 кампаній Таварыства стала ўладальнікам тытула «Прадпрымальнік года», у асобе Кіраўніка Сцяпуркі Аляксандра Уладзіміравіча.

А ў 2021 годзе, ТАА "Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі" паўторна атрымаў тытул "Прадпрымальнік года" ў намінацыі "Стабільны поспех", сярод больш, чым сотні ўдзельнікаў з розных куткоў краіны.

У канцы 2019 года, у адпаведнасці з пратаколам ад 19 снежня 2019 года нумар 1 пасяджэння рэспубліканскай конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2019 года, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары" дзе ТАА "Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі" стала адным з пераможцаў у намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" Мінскай вобласці. Лепшымі таварамі года сталі Апаратура кантролю і сігналізацыі пад'ёмнай пасудзіны АКСПС, Апаратура шахтавай ствалавой сігналізацыі мікрапрацэсарная МАСС і Паказальнік накіравання лазерны УНЛ (Пастанова № 75 ад 31.12.2019).

У 2020 году ў той жа намінацыі лаўрэатамі сталі якія вырабляюцца Інстытутам пераўтваральнікі частаты ПЧ і камплектныя размеркавальныя прылады КРУЭ серыі ИГЭА S.

Удзел у конкурсе "Лідэр эфектыўнасці - 2020" прынёс Інстытуту чарговую перамогу - на гэты раз у намінацыі "Энергаэфектыўны прадукт года", дзе быў прадстаўлены пераўтваральнік частаты. А ў намінацыі "Энергаэфектыўная тэхналогія года" першынство ўзялі электрапрывад і мікрапрацэсарная сістэма кіравання клецевымі шахтавымі пад'ёмнымі машынамі.