Выязная прэзентацыя ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Выязная прэзентацыя ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Выязная прэзентацыя ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь

20 красавіка 2012 г. супрацоўнікі ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” правялі выязную прэзентацыю ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі гэтай прэзентацыі з’яўляліся:

кароткае азнаямленне супрацоўнікаў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь са сферай дзейнасці ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”;

прэзентацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці – камплектных размеркавальных устройстваў з элегазавай ізаляцыяй КРУЭ серыі ІГЭА S і аўтаматызаваных электрапрыводаў;

азнаямленне з вопытам практычнага прымянення вышэйназваных распрацовак у ААТ “Беларуськалій” і прапановамі па прымяненні дадзенага абсталявання ў падведамасных Міністэрству энергетыкі арганізацыях.

З уступнай гаворкай да прысутных звярнуўся тэхнічны дырэктар – Мільто Віталь Анатольевіч, пасля чаго загадчык аддзела аўтаматызаванага электрапрывода – Кучаравенка Уладзімір Фядосьевіч – прыступіў да азнаямлення з аўтаматызаваным электрапрыводам і яго асноўнымі канкурэнтнымі перавагамі.

Прадоўжыў выступленне кіраўнік напрамку – Жылко Міхаіл Мікалаевіч – прэзентацыяй камплектных размеркавальных устройстваў з элагазавай ізаляцыяй КРУЭ серыі ІГЭА_S.

Улічваючы праяўленую зацікаўленасць прысутных, праяўленую ў форме шматлікіх тэхнічных пытанняў, мы спадзяёмся на працяг плённага супрацоўніцтва з падведамаснымі Міністэрству энергетыкі Рэспублікі Беларусь арганізацыямі.

image183.jpeg


image184.jpeg