Выстава “Горнае абсталяванне, здабыча і абагачэнне руд і мінералаў”

У лістападзе ПУП “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” сумесна з ЗАТ “Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння” брала ўдзел у 4-ой Узбекскай міжнароднай выставе “Горнае абсталяванне, здабыча і абагачэнне руд і мінералаў”, якая праходзіла ў г. Ташкент 2-6 лістапада 2009 года.

На выставе былі прадстаўлены матэрыялы па электраабсталяванні, якое выпускаецца прадпрыемствам і прымяняецца пры здабычы і перапрацоўцы руд і мінералаў.

Наведвальнікі стэнда атрымалі поўную інфармацыю пра наменклатуру прадукцыі, якая выпускаецца прадпрыемствам, а таксама тэхнічную кансультацыю па магчымасці прымянення абсталявання для канкрэтных тэхналагічных працэсаў.