Віншуем нашу каманду па міні-футболе
Дарагія сябры, няма слоў, каб перадаць радасць і гонар за нашых хлопцаў.
Каманда ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” заняла 1 месца ў рэгулярным адкрытым чэмпіянаце па міні-футболе сярод аматарскіх каманд, арганізацый, прадпрыемстваў і камерцыйных структур Салігорскага раёна.
Вашы поспехі сапраўды важныя! Яны яшчэ больш пераконваюць нас у тым, што спорт – неабходны складнік любой арганізацыі, ён развівае чалавека, заўсёды настройвае яго на максімальную рэалізацыю сваіх здольнасцяў.
Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і дасягнуць у наступным годзе новых вяршынь.