У рамках прэс-тура губернатар Мінскай вобласці наведаў кампаніі холдынга “Пасат”

У рамках прэс-тура губернатар Мінскай вобласці наведаў кампаніі холдынга “Пасат”

У рамках прэс-тура губернатар Мінскай вобласці наведаў кампаніі холдынга “Пасат”

У рамках выязной прэс-канферэнцыі губернатара Мінскай вобласці Сямёна ШАПІРЫ, якая адбылася ў Салігорску, прадстаўнікі абласнога і раённага выканаўчага камітэтаў і прадстаўнікі абласных і рэгіянальных СМІ наведалі шэраг прадпрыемстваў нашага раёна. Адным з самых запамінальных момантаў гэтай экскурсіі для дэлегацыі стала наведванне ТАА “Пасат”. Гасцей тут сустракалі на самым высокім узроўні, а маштабы дзейнасці холдынга і якасць умоў працы ў добрым сэнсе слова ўразілі членаў дэлегацыі.

На сустрэчы дэлегацыі прысутнічалі кіраўнікі ўсіх кампаній холдынга, у тым ліку і сам упраўляючы Анатоль КУКРАШ. Пра дзейнасць холдынга “Пасат” прыезджым расказаў сузаснавальнік ТАА “Пасат” Мікалай БЕЛАГЛАЗАЎ, але паколькі гасцей сустракалі непасрэдна ў вытворчых цэхах, члены дэлегацыі змаглі азнаёміцца з дзейнасцю прадпрыемства не толькі на словах.

Першым пунктам наведвання стаў цэх ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”, дзе госці змаглі ўбачыць узоры прадукцыі і азнаёміцца з вытворчым працэсам, які дарэчы выклікаў непадробную цікавасць у многіх членаў дэлегацыі. На ўсе цікавячыя пытанні госці атрымалі вычарпальныя адказы. Дадаткам да ўбачанага і пачутага стаў наглядны відэаролік пра дзейнасць холдынга. Дзякуючы фільму госці змаглі ў поўнай меры ацаніць увесь маштаб дзейнасці холдынга “Пасат”.

Не меншую цікавасць у членаў дэлегацыі выклікала і наведванне цэха па вытворчасці палімерных труб гандлёвай маркі “Пасат-Пласт”, дзе госці азнаёміліся з вытворчым працэсам і даведаліся пра тэхналагічныя магчымасці прадпрыемства. У завяршэнне візіту адбылося інтэрв’ю: журналісты задалі шэраг пытанняў Мікалаю БЕЛАГЛАЗАВУ і падзяліліся сваімі ўражаннямі аб наведванні ТАА “ПАСАТ”. Экскурсіі па цэхах і азнаямленне з дзейнасцю прадпрыемстваў зрабілі на прысутных незабыўнае ўражанне, а гасціннасць і сардэчнасць, з якімі тут сустракалі гасцей, адзначылі ўсе члены дэлегацыі. На памяць аб наведванні ПАСАТа гасцям былі ўручаны інфармацыйныя каталогі пра дзейнасць холдынга.