ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” пакарае горы
12 верасня 2010 г. карпаратыўны сцяг нашай арганізацыі ўстаноўлены на вяршыні гары Эльбрус.
Старшы навуковы супрацоўнік ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” Генадзь Сядро з групай сяброў і аднадумцаў паспяхова завяршыў узыходжанне на Эльбрус.
Віншуем Генадзя з пакарэннем чарговай вышыні!
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” ганарыцца сваімі супрацоўнікамі!
ДАВЕДКА:
-
Эльбрус (кабард. – Ашхамаха, балк. – Мінгітау), найвышэйшы горны масіў Вялікага Каўказа, у сістэме Бакавога хрыбта. Уяўляе сабою складзены галоўным чынам андэзітамі конус патухлага вулкана на высокім цокалі з гранітаў і крышталічных сланцаў. Заходняя вяршыня (вышыня 5642 м) і ўсходняя (5621 м) падзелены глыбокай седлавінай (5325 м). Э. пакрыты шапкай фірну і лёду, ад якой у бакі спускаюцца 54 леднікі (найбуйнейшыя – Б. Азау, Ірык, Тэрскол). Плошча сучаснага абледзянення 134,5 км2. Каля Э., у вярхоўі р. Баксан – лабараторыя лавін і селяў МДУ.
-
Упершыню ўсходняя вяршыня Э. была дасягнута (1829) правадніком рускай экспедыцыі К. Хашыравым (кабардзінец), заходняя – англійскімі альпіністамі на чале з Ф. Грове (1874) і правадніком А. Сатаевым (балкарац).
“Вялікая савецкая энцыклапедыя”