ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” пачынае выпускаць першы айчынны БЗНХ
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” пачынае выпускаць першы айчынны блок зніжэння халастога ходу крыніц сілкавання для дугавой зваркі.
Ручная дугавая зварка пакрытымі электродамі з’яўляецца самай распаўсюджанай сярод усіх відаў дугавой зваркі. Аднак напружанне халастога ходу зварачных крыніц пры пэўных велічынях і ўмовах эксплуатацыі з’яўляецца небяспечным для жыцця.
Для павышэння электрабяспекі электразварачных работ служыць блок зніжэння напружання халастога ходу крыніц сілкавання для дугавой зваркі БЗНХ-630, які распрацавалі спецыялісты ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”.
Ён прымяняецца пры правядзенні электразварачных работ у любых умовах, у тым ліку ў асабліва небяспечных: унутры металічных ёмістасцяў, у калодзежах, тунэлях, шахтах, катлах, на пантонах, у адсеках суднаў, ва ўмовах з павышанай вільготнасцю і г.д.
Бяспека работ забяспечваецца шляхам адключэння электродатрымальніка ад зварачнай крыніцы і падачай на зварачны электрод дзеючага напружання не большага за 12В ад схемы блока.
Наш блок мае шэраг пераваг:
-
не патрабуе падводу электрасілкавання ад знешняй электрасеткі. Работа блока заснавана на выкарыстанні напружання халастога ходу падключальнай зварачнай крыніцы сілкавання пастаяннага ці пераменнага току.
-
эксплуатацыя ад -40°С да 40°С
-
высокая энергатэрмацыкластойкасць за кошт прымянення ў якасці камуціруючага элемента магутнага тырыстарнага модуля.
-
стабільная адчувальнасць па супраціўленні замыкання, незалежная ад напружання і халастога ходу зварачнай крыніцы сілкавання.
Забяспечваючы засцярогу зваршчыка, блок не абцяжарвае правядзенне зваркі, запальванне дугі адбываецца заўсёды надзейна, у тым ліку на акісленых і забруджаных паверхнях. Хуткадзейнасць схемы такая, што факт наяўнасці блока ў ланцугу не адлюстроўваецца на працэсе зваркі.
У выніку праведзеных выпрабаванняў тэхнічныя паказчыкі блока зніжэння халастога ходу крыніц сілкавання для дугавой зваркі БЗНХ-630 ТАА “Інстытута горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” аказаліся вышэйшымі за тое, што патрабуюць ДАСТ 12.2.007.8:
-
пераходнае супраціўленне паміж зазямляльным заціскам і металічным корпусам блока меншае за 0.05 Ом
-
зніжанае напружанне халастога ходу – 7.9 В
-
вымераная адчувальнасць спрацоўвання блока – 2970 Ом
-
вымераны час устанаўлення абмежаванага напружання халастога ходу пасля размыкання зварачнага ланцуга – 0.13с
-
вымераны час аднаўлення выхаднога напружання пасля замыкання зварачнага ланцуга – 0.02с