ТАА “ІГЭА” пашырае межы супрацоўніцтва

ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” вывучае інавацыйны вопыт кітайскіх калег.
У нядаўнім часе ў Кітаі з рабочай паездкай з мэтай наладжвання новых бізнес-кантактаў, вывучэння перадавога вопыту ў галіне вытворчасці горна-шахтавага абсталявання, наведвання кітайскіх прадпрыемстваў знаходзілася дэлегацыя прадпрыемства.
Спецыялісты азнаёміліся з работай заводаў па вытворчасці электрарухавікоў CCSVFDMotorCo., Ltd, г. Цындаа, і WUXINanfangExplosion-proofMotorCo., Ltd у г. Шанхай, завода па вырабе ператваральнікаў частаты і трансфарматараў TaianZhongchengMineAutomationCo., Ltd, г. Цзінань.
У межах праводзімай кампаніяй Siemens праграмы спецыялісты Інстытута змаглі наведаць завод па вытворчасці электрарухавікоў SiemensElectricalDriveShanghai у г. Шанхай і завод, які спецыялізуецца на вырабе ператваральнікаў пастаяннага і пераменнага току і рухавікоў SiemensElectricalDrivesLtd, у г. Цяньжынь.
Не была пакінута ўбаку і выстава тэхналогій і горна-шахтавага абсталявання Coal & Mining China 2017, якая праходзіла ў Пекіне. Гэта буйнамаштабнае міжнароднае выставачнае мерапрыемства ў галіне вугальнай і горназдабыўной прамысловасці, якое праходзіць раз у 2 гады пры падтрымцы Міністэрства вугальнай прамысловасці КНР. На выставе спецыялісты змаглі азнаёміцца з новымі прадуктамі, тэхналогіямі і паслугамі, якія прадастаўляюцца кітайскімі і міжнароднымі пастаўшчыкамі.
Цяпер у планах у спецыялістаў Інстытута – рэалізацыя атрыманых ведаў ва ўмовах беларускай рэальнасці і далейшае супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі.