Супрацоўнікі ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
У рамках правядзення месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў г.Салігорска і Салігорскага раёна 21 красавіка 2018 г. супрацоўнікі ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Супрацоўнікі з энтузіязмам выканалі работы па прыбіранні леташняй лістоты і абочын аўтамабільных дарог, правялі пабелку дрэў і бардзюраў, а таксама выканалі разбіўку газонаў і пасеў травы. Ідэю правядзення суботніка падтрымалі супрацоўнікі аддзелаў, размешчаных у г. Мінску.