Стабільныя пастаўкі надзейнага абсталявання

Стабільныя пастаўкі надзейнага абсталявання

Стабільныя пастаўкі надзейнага абсталявання

За мінулы месяц ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” ажыццявіла шэраг буйных паставак абсталявання вядучым горназдабыўным прадпрыемствам Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

У канцы жніўня 2014 года для ААТ “Уралкалій” былі адгружаны: камплект апаратуры шахтавай ствалавой сігналізацыі мікрапрацэсарнай МАСС і сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі. Пастаўленае абсталяванне будзе выкарыстана на СКРУ-3 у клецявой пад’ёмнай устаноўцы.

Дадзены від прадукцыі Інстытута ў наш час з’яўляецца адным з найбольш запатрабаваных: апаратура МАСС ужо ўстаноўлена на многіх буйных горназдабыўных прадпрыемствах Расійскай Федэрацыі.

Таксама два камплекты МАСС у верасні былі адгружаны для ААТ “Варкутавугаль”: яны будуць устаноўлены на Варгашорскай і Камсамольскай шахтах у клецявых ствалах.

На прадпрыемства “Варкутавугаль” у верасні была пастаўлена і адна сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГС і ПС для ўстаноўкі на Камсамольскай шахце.

Для ААТ “Беларуськалій” у мінулым месяцы былі адгружаны дзве станцыі кіравання: СК-РН/9/Р/Т (для кіравання закладачнымі комплексамі селектыўнай лавы, сістэмай арашэння, з раздзельным трансфарматарам 1140/660В магутнасцю 40кВА) і СК-РН/7/А/Р/О (для кіравання ачышчальным селектыўным камбайнам з двума рэжучымі органамі, камбайнам для канцавых аперацый і халадзільнай устаноўкай з трансфарматарам асвятлення).