Спецыялісты інстытута наведалі выставы ў Сіднэі і Катавіцэ

Спецыялісты інстытута наведалі выставы ў Сіднэі і Катавіцэ

Спецыялісты інстытута наведалі выставы ў Сіднэі і Катавіцэ
Спецыялісты інстытута наведалі выставы AIMEX 2015 (Аўстралія) і KATOWICE (Польшча).

Займаючыся распрацоўкай і вырабам горнашахтавага абсталявання і горнай электратэхнікі, нашы супрацоўнікі ўвесь час трымаюць руку на пульсе рынку, знаёмяцца з навінкамі горнай індустрыі.

Выстава AIMEX 2015 – Азіяцка-Ціхаакіянская міжнародная горная выстава, якая праводзілася з 1 па 4 верасня 2015 г. у Сіднэі.

Яе асноўныя профілі:

  • Горнае машынабудаванне і горназдабыўная тэхніка

  • Энергетыка – машыны і абсталяванне для вытворчасці і перадачы энергіі

  • Электратэхніка і электроніка

  • Мінералы і руды (здабыча і апрацоўка)

  • Транспартаванне і перамяшчэнне грузаў

  • Канвееры

  • Абсталяванне і сістэмы для забеспячэння бяспекі работ, аховы здароўя і навакольнага асяроддзя і інш.

KATOWICE – вядучая галіновая ўсходнееўрапейская выстава, яна збірае больш за 17000 спецыялістаў, каля 500 удзельнікаў з 20 краін свету. Тут спецыялісты інстытута асаблівую ўвагу надалі наступным раздзелам:

  • Горная справа

  • Пнеўматыка, гідраўліка, прыводы

  • Аўтаматыка і электроніка

  • Камплектныя горныя аб’екты

  • Энергетыка

  • Машыны і абсталяванне для выпрацоўкі і перадачы электраэнергіі

  • Размеркавальныя ўстройствы і лініі электраперадачы

  • Аўтаматыка

  • Камплектныя энергетычныя аб’екты


ы.jpg