Спецыялісты Інстытута наведалі выставу Hannover Messe-2015

Спецыялісты Інстытута наведалі выставу Hannover Messe-2015

Спецыялісты Інстытута наведалі выставу Hannover Messe-2015

Сёлета на вядучай выставе прамысловых тэхналогій Hannover Messe-2015, якая штогод праходзіць у Германіі, пабывала восем спецыялістаў Інстытута горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі.

Інжынеры-канструктары, галоўныя спецыялісты па аўтаматызацыі і электрапрыводзе пазнаёміліся з апошнімі дасягненнямі навукі і тэхнікі. Кожнага ў першую чаргу цікавілі навінкі сваёй прафесійнай сферы. Да прыкладу, спецыялісты па аўтаматызацыі пазнаёміліся з магчымасцямі новых панэляў кіравання, новымі кантролерамі, паглядзелі самыя актуальныя мадэлі прамысловых камп’ютараў, пагутарылі з распрацоўшчыкамі пра патэнцыял свежага праграмнага забеспячэння, а спецыялісты па электрапрыводзе звярнулі пільную ўвагу на апошнія навінкі, практычныя распрацоўкі і вопыт прымянення рэгулюемага электрапрывода ў прамысловасці такіх фірмаў вытворцаў, як Siemens, ABB, Schneider Electric і інш.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікаў Інстытута выклікалі стэнды партнёраў кампаніі. Нягледзячы на вялікі маштаб выставы, нашы спецыялісты за тры дні правядзення выставы імкнуліся максімальна ахапіць найноўшыя рашэнні ў галіне аўтаматызацыі, прываднога абсталявання. Па прыездзе навінкі, якія зацікавілі, дэталёва вывучаюцца на рабочых месцах. Лепшыя сродкі аўтаматызацыі, абсталявання і камплектуючыя электрапрывода будуць у далейшым прымяняцца ў рашэннях, якія распрацоўваюцца супрацоўнікамі Інстытута горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі, і ў выпускаемым абсталяванні.

image118.jpg


image119.jpg


image120.jpeg


image121.jpg


image122.jpg