Прадукцыя Інстытута выклікала немалую цікавасць на выставе тэхналогій горных распрацовак “Вугаль Расіі і Майнінг”.

Прадукцыя Інстытута выклікала немалую цікавасць на выставе тэхналогій горных распрацовак “Вугаль Расіі і Майнінг”.

Прадукцыя Інстытута выклікала немалую цікавасць на выставе тэхналогій горных распрацовак “Вугаль Расіі і Майнінг”.
Прадукцыя Інстытута горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі выклікала немалую цікавасць у прадстаўнікоў расійскіх горназдабыўных кампаній на 22-й міжнароднай спецыялізаванай выставе тэхналогій горных распрацовак “Вугаль Расіі і Майнінг”, якая прайшла на мінулым тыдні ў Новакузнецку.

Прадстаўляла нашы распрацоўкі на Кузбаскім кірмашы гандлёвая кампанія “Кітрэйд” сумесна са спецыялістамі Інстытута. На стэндах, адзін з якіх быў размешчаны ў павільёне, а другі на адкрытай пляцоўцы, можна было азнаёміцца з наступнымі відамі горнашахтавага абсталявання:

  • мікрапрацэсарная апаратура шахтавай ствалавой сігналізацыі МАСС;

  • сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі СГС і ПС;

  • паказальнік напрамку лазерны ПНЛ у выбуховазасцярожаным выкананні для горнапраходчых работ;

  • вагі канвеерныя аптычныя ВКА;

  • выбуховазасцярожаеы ператваральнік частаты з паветраным ахалоджваннем;

  • кампактныя (магнітныя) станцыі кіравання.

На выставе была прэзентавана новая распрацоўка Інстытута – апаратура кантролю і сігналізацыі пад’ёмнай пасудзіны АКСПП для забеспячэння бесправадной моўнай сувязі з пад’ёмнай пасудзінай, сігналізацыі, а таксама кантролю датчыка напуску ствалавога каната.

Актыўна вывучалі на стэндах прадстаўленае горнашахтавае абсталяванне як спецыялісты кампаній, якія ўжо з’яўляюцца нашымі пастаяннымі заказчыкамі, так і патэнцыйныя партнёры. Асаблівую цікавасць да станцый кіравання, ператваральнікаў частаты, апаратуры шахтавай ствалавой сігналізацыі і апаратуры кантролю і сігналізацыі пад’ёмнай пасудзіны праявілі прадстаўнікі кампаній па здабычы вугалю, мінеральнай сыравіны, коксавыя кампаніі, прадпрыемствы па здабычы калійнай руды і каменнай солі.

Праектаванне, мадэрнізацыя пад’ёмных машын, канвеернага транспарту і вентылятарных установак – гэтыя кампетэнцыі Інстытута таксама выклікалі жывую цікавасць прадстаўнікоў горназдабыўных кампаній Расіі. Тут, як вядома, у першую чаргу глядзяць на вопыт кампаніі ў рэалізацыі падобных праектаў, а рэферэнц-ліст у Інстытута па мадэрнізацыі самых адказных і энергаёмістых аб’ектаў руднікоў вялікі.

Вынікам зносін супрацоўнікаў Кітрэйда і Інстытута з наведвальнікамі выставы стане шэраг перагавораў. Акрамя таго, плануецца скласці і партнёрскія пагадненні з кампаніямі-пастаўшчыкамі абсталявання, функцыянальнасць якога значна ўзбагацяць распрацоўкі Інстытута.


image108.jpg


image109.jpg