Перамога ў Конкурсе “Лідар энергаэфектыўнасці – 2020”
Конкурс “Лідар эфектыўнасці” – гэта Рэспубліканскі конкурс энергаэфектыўнай прадукцыі Рэспублікі Беларусь, асноўнымі мэтамі якога з’яўляецца правядзенне прафесійнай незалежнай ацэнкі і экспертызы спецыялістамі вядучых навукова-даследчых галіновых ведамстваў і ўстаноў, а таксама прадастаўленне спажыўцам аб’ектыўнай інфармацыі пра лепшыя энергаэфектыўныя прадукты, што прымяняюцца ў Беларусі.
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” не ўпусціла магчымасці ўдзелу ў падобным конкурсе і, як аказалася, нездарма.
Па выніках VI Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння “Лідар эфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2020”, ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” перамагло ў намінацыі “Энергаэфектыўны прадукт года”, дзе таварам-пераможцам стаў Ператваральнік частаты ПЧ.
У намінацыі “Энергаэфектыўная тэхналогія года” таварам-пераможцам стаў Электрапрывод і мікрапрацэсарная сістэма кіравання клецявымі шахтавымі пад’ёмнымі машынамі: грузалюдской ЦР-6х3,4/0,6;
грузавой 2Ц-6,5х2,8.