ПАСАТ стаў першым у рэгіёне прамысловым холдынгам

ПАСАТ стаў першым у рэгіёне прамысловым холдынгам

ПАСАТ стаў першым у рэгіёне прамысловым холдынгам

Для развіцця кампаній па адзінай стратэгіі, аптымізацыі бізнес-працэсаў і больш прадуктыўнага выкарыстання рэсурсавай базы Група кампаній “ПАСАТ” афіцыйна ператворана ў холдынг.

Рашэнне аб рэарганізацыі было прынята ў прадуктыўны перыяд развіцця. Нашымі кампаніямі рэалізаваны шэраг найскладанейшых праектаў па будаўніцтве і мадэрнізацыі “пад ключ”: пабудаваны дзве газатурбінныя ўстаноўкі, праведзена рэканструкцыя галоўных вентылятарных установак 1 і 3 РУ, у цяперашні час праводзіцца мадэрнізацыя сільвінітна-абагачальных фабрык на 1-4 РУ ААТ “Беларуськалій”.

Прадпрыемствы холдынга “Пасат” вырабляюць складанае тэхналагічнае і электратэхнічнае абсталяванне, апаратуру кіравання, абсталяванне для горназдабыўных прадпрыемстваў, палімерныя трубы і многае іншае. Нашы спецыялісты выконваюць поўны комплекс работ, распрацоўваюць інавацыйныя рашэнні, укараненне якіх на прадпрыемствах горназдабыўной галіны дазваляе значна павялічыць энергаэфектыўнасць, бяспеку вытворчасці, знізіціь сабекошт прадукцыі, павялічыць аб’ёмы вытворчасці. Наша прадукцыя паспяхова прымяняецца як у Рэспубліцы Беларусь (ААТ “Беларуськалій”, ААТ “Нафтан”), так і на прадпрыемствах Расійскай Федэрацыі.

За дваццацігадовую гісторыю дзейнасці пад эгідай Групы кампаній “ПАСАТ” былі створаны прадпрыемствы ўсіх профіляў, неабходных для рэалізацыі праектаў любой складанасці. У холдынг увайшлі такія прадпрыемствы, як ТАА “ПАСАТ”, ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”, ТАА “Навукова-вытворчае аб’яднанне “Пасат”, ТАА “Машхімпрам”.

Сярод іншых дасягненняў прадпрыемстваў холдынга варта адзначыць і той факт, што ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” стаў Solution Partner нямецкай кампаніі Siemens, што дасць магчымасць кампаніі ўвайсці ў базу партнёраў Siemens і, такім чынам, выйсці на міжнародную арэну. Кампаніі холдынга таксама актыўна прымаюць удзел у прамысловых выставах, сярод якіх “Вада і цяпло”, “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Беларусь), “Вугаль і Майнінг” (Расійская Федэрацыя).

Галоўным актывам холдынга “ПАСАТ” з’яўляецца калектыў. Цяпер на прадпрыемствах холдынга працуе больш за дзве тысячы чалавек. Гэта высокакваліфікаваныя супрацоўнікі, многія з якіх працуюць у кампаніях з дня заснавання. Разам мы развіваем нашы прадпрыемствы, вырашаем няпростыя задачы па рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў у прамысловасці Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.