Мадэрнізацыя скіпавай пад'ёмнай устаноўкі БЦК № 2 Краснаслабодскага рудніка 2 РУ ААТ “Беларуськалій”
Пад’ёмная ўстаноўка БЦК-8/5х2 № 2 Краснаслабодскага рудніка 2 РУ ААТ “Беларуськалій” пачала работу ў аўтаматычным рэжыме. Пусканаладачныя работы на гэтым аб’екце завершаны.
Інстытут правёў поўны комплекс работ па пераводзе скіпавай машыны ў аўтаматычны рэжым. Выканана поўная праверка і карэкціроўка праграмнага забеспячэння сістэмы кіравання. Напісаны і ўключаны ў праграмнае забеспячэнне модулі, якія забяспечваюць работу функцый “узважванне скіпа” і “засцярога ад перагрузкі скіпа”. Скарэкціраваны параметры, якія забяспечылі прадукцыйнасць 35 скіпаў у гадзіну. Выканана гадавая наладка пад’ёмнай устаноўкі.
За два месяцы Інстытутам выкананы поўны комплекс работ па мадэрнізацыі аб’екта высокага класа складанасці (з улікам двухканальнай мікрапрацэсарнай сістэмы кіравання і лічбавай сістэмы рэгулявання), што прадугледжвае павелічэнне прадукцыйнасці рудніка.
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” ажыццяўляе выкананне сэрвісных работ да наступнай гадавой наладкі скіпавай машыны.