Лаўрэат прэміі “Рухавік прагрэсу”

Лаўрэат прэміі “Рухавік прагрэсу”

Начальнік канструктарскага аддзела ПУП “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” Бедны Дзмітрый Уладзіміравіч стаў лаўрэатам прэміі “Рухавік прагрэсу”, заснаванай групай кампаній АСКОН.

Група кампаній АСКОН, буйнейшы расійскі распрацоўшчык і інтэгратар рашэнняў для аўтаматызацыі праектавання і кіравання інжынернымі данымі, заснавала прэмію “Рухавік прагрэсу” за значны ўклад ва ўдасканаленне і развіццё праграмных прадуктаў АСКОН.

“Рухавік прагрэсу” – гэта прафесійная ўзнагарода, якая адлюстроўвае карпаратыўнае і грамадскае прызнанне заслуг спецыялістаў прадпрыемстваў і адукацыйных устаноў, якія выкарыстоўваюць ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне АСКОН.

Асноўнымі крытэрыямі выбару намінантаў прэміі з’яўляюцца змястоўныя і канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні і развіцці праграмных рашэнняў, прадуктыўны дыялог з распрацоўшчыкамі АСКОН, удзел у адкрытым бэта-тэсціраванні праграмных прадуктаў кампаніі, актыўная і карысная дзейнасць на Форуме карыстальнікаў ПЗ АСКОН.

Экспертнае журы, у склад якога ўвайшлі распрацоўшчыкі і спецыялісты службы тэхнічнай падтрымкі, вызначыла імёны першых лаўрэатаў:

  • Антонаў Раман Георгіевіч, намеснік начальніка АКБ ААТ “НВА “Маланка” (Масква)

  • Бедны Дзмітрый Уладзіміравіч, начальнік канструктарскага аддзела ПУП “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” (Салігорск, Рэспубліка Беларусь)

  • Багданенка Алег Анатольевіч, інжынер-канструктар ААТ “Канструктарскае бюро спецыяльнага машынабудавання” (Санкт-Пецярбург)

  • Валітава Дзілара Мусавіраўна, вядучы інжынер-праграміст ААТ АК “ОЗНА” (Акцябрскі, Рэспубліка Башкартастан)

  • Грэкаў Аляксей Паўлавіч, вядучы інжынер-канструктар, Уральская машынабудаўнічая карпарацыя “Пуморы-СІЗ”, ТАА “Пуморы-аснастка” (Екацярынбург)

  • Дземін Аляксандр Юр’евіч, начальнік аддзела маркетынгу ТАА “Самара-Авіягаз” (Самара)

  • Яршоў Юрый Львовіч, дырэктар па канструктарскай і даследчай рабоце – галоўны канструктар ААТ “Электрастальскі завод цяжкага машынабудавання” (Электрасталь, Маскоўская вобласць)

  • Жукаў Юрый Вячаслававіч, начальнік бюро САПР ТАА “Тальяцікаўчук” (Тальяці)

  • Іванчанка Павел Анатольевіч, галоўны інжынер СКБ ААТ “Завод “Фіялент” (Сімферопаль, Украіна)

  • Кальянаў Сяргей Уладзіміравіч, намеснік галоўнага канструктара ТАА “СЭВА-ЗЭМ” (Саратаў)

  • Кідрук Максім Іванавіч, незалежны распрацоўшчык і аўтар кніг па КОМПАС-3D (Роўна, Украіна)

  • Кузняцова Святлана Віктараўна, вядучы інжынер аддзела САПР ААТ НВА “Іскра” (Перм)

  • Курмін Сяргей Уладзіміравіч, вядучы спецыяліст ААТ “ВКБ імя А.С. Якаўлева” (Масква)

  • Маскалюк Канстанцін Рыгоравіч, інжынер-праграміст ААТ “Чапецкі механічны завод” (Глазаў, Рэспубліка Удмуртыя)

  • Муратаў Андрэй Віктаравіч, начальнік лабараторыі ФДУП “Канструктарскае бюро машынабудавання” (Каломна, Маскоўская вобласць)

  • Абрубаў Уладзімір Іванавіч, вядучы канструктар ААТ “Мельінвест” (Ніжні Ноўгарад)

  • Панамарэнка Ігар Рыгоравіч, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі ДАУ ВПА “Азова-Чарнаморская дзяржаўная аграінжынерная акадэмія” (Зернаград, Растоўская вобл.)

  • Саўчанка Андрэй Уладзіміравіч, начальнік КБ ГПМ ЗП і ППР ААТ “Іжсталь” (Іжэўск)

  • Свірыдаў Генадзь Валянцінавіч, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій ААТ “Савелаўскі машынабудаўнічы завод” (Кімры, Цвярская вобласць)

  • Ціханаў Сяргей Віктаравіч, інжынер-канструктар ФДУП ДНВРКЦ ЦСКБ “Прагрэс” (Самара).

Уладзімір Захараў, дырэктар па распрацоўцы АСКОН: “Рухавікі прагрэсу” – адны з самых каштоўных нашых памочнікаў. Гэтых людзей па праве можна лічыць сааўтарамі новых версій праграмных прадуктаў АСКОН. Спецыялісты, якія спалучаюць унікальныя прафесійныя веды з жаданнем і ўменнем фармуляваць прапановы для развіцця прадуктаў ці ўвасабляць іх ва ўласных праграмах, – вялікая рэдкасць. Гэта пацвярджае наш шматгадовы вопыт распрацоўкі праграмнага забеспячэння. З некаторымі з лаўрэатаў я маю гонар быць знаёмы асабіста. Вельмі рад, што не бяднее зямля на такія таленты”.