Холдынг “ПАСАТ” прымае ўдзел у будаўніцтве Петрыкаўскага ГАКа. 27 жніўня адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны пачатку будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу
Актыўны ўдзел у будаўніцтве такога маштабнага аб’екта прыме ТАА “ПАСАТ”.
У якасці падрадчыка ААТ “Беларуськалій” ТАА “ПАСАТ” будзе выконваць работы па вертыкальнай планіроўцы пляцоўкі і будаўніцтве вадасховішча тэхнічнай вады.
Плануецца, што першая чарга горна-абагачальнага камбіната будзе запушчана ў снежні 2019 года з вывадам прадпрыемства на праектную магутнасць у снежні 2021 года. Вырабляць Петрыкаўскі ГАК будзе не менш за 1,5 мільёна тон хларыду калію ў год, а пасля – да 3 мільёнаў тон у год. У планах – работа рудаўпраўлення, а ў далёкай перспектыве – некалькіх рудаўпраўленняў.
Разліковы тэрмін службы Петрыкаўскага ГАКа з улікам існуючых запасаў, зададзенай праектнай магутнасці і аптымізацыі работы кожнага прамысловага гарызонту складае каля 90 гадоў.
Нагадаем, што Петрыкаўскае радовішча калійных солей было адкрыта ў 1966 годзе. У цяперашні час выдзелена 8 калійных гарызонтаў унікальных па чысціні калійных солей. Прагнозныя запасы радовішча – каля 2,2 мільярда тон, глыбіня залягання пароды дасягае 1,2 кіламетра, што значна больш, чым, напрыклад, на Старобінскім радовішчы.