Каманда інстытута па міні-футболе заняла другое месца

Каманда ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” заняла другое месца ў адкрытым чэмпіянаце па міні-футболе сярод аматарскіх каманд, арганізацый, прадпрыемстваў і камерцыйных структур Салігорскага раёна сезона 2019/2020 года.
Безумоўна, марылася паўтарыць леташні поспех і выйграць чэмпіянат, але крыху не хапіла шанцавання. Каманда IGEA заняла другое месца, набраўшы роўную колькасць ачкоў з пераможцам, які змог вырвацца наперад толькі па выніку дзвюх асабістых сустрэч.
Вялікі дзякуй нашым футбалістам за выдатную гульню. Мы ганарымся нашай камандай.
З нецярпеннем чакаем наступнага сезона.