Каманда “ІГЭА” стала чэмпіёнам г. Салігорска па міні-футболе 2017
Каманда ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” заняла першае месца ў адкрытым чэмпіянаце па міні-футболе сярод аматарскіх каманд, арганізацый, прадпрыемстваў і камерцыйных структур Салігорскага раёна.
№ |
Каманда |
І |
В |
Н |
П |
Розніца |
Ачкі |
1 |
“ІГЭіА” |
18 |
15 |
1 |
2 |
131-82 |
46 |
2 |
“Беларуськалій” |
18 |
13 |
2 |
3 |
125-60 |
41 |
3 |
ААТ “Шахтаспецбуд” |
18 |
12 |
3 |
3 |
124-70 |
39 |
4 |
КЛФ “Спартанцы” |
18 |
8 |
2 |
8 |
91-110 |
26 |
5 |
ФК “Шахцёр” |
18 |
7 |
5 |
6 |
71-72 |
26 |
6 |
“ІПР” |
18 |
6 |
5 |
7 |
99-85 |
23 |
7 |
“Сіці” |
18 |
5 |
5 |
8 |
74-89 |
20 |
8 |
“ПАСАТ” |
18 |
4 |
1 |
13 |
66-104 |
13 |
9 |
КЛФ “KAMEN” |
18 |
4 |
0 |
14 |
54-128 |
12 |
10 |
“РСМУ” |
18 |
3 |
2 |
13 |
65-100 |
11 |
Нашы футбалісты на працягу ўсяго сезона паказвалі ўражальную гульню, біліся да апошняга ў кожным матчы. За гэтыя паўгода хлопцы сталі сапраўднай камандай, паказалі баявы дух і тое, як трэба змагацца за перамогу.
Два гады запар каманда заставалася за крок ад перамогі, займаючы 2-ое месца, і вось, нарэшце, хлопцы заваявалі доўгачаканы трафей.
Наперадзе ж у каманды новы выклік: даказаць усім і ў першую чаргу сабе, што чэмпіёнамі выпадкова не становяцца.