Інстытут здаў у эксплуатацыю аб’ект на 4 РУ “пад ключ”
“Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” выканаў якасна і ў агавораныя тэрміны мадэрнізацыю электрапрывода і сістэмы кіравання грузапатокам магістральных канвеераў рудніка 4 РУ ААТ “Беларуськалій”. Работы праводзіліся ва ўмовах дзеючага рудніка са студзеня 2014 года – па студзень 2015-га.
Асноўная задача – мадэрнізаваць нерэгулюемы электрапрывод магістральных канвеераў з вялікім энергаспажываннем на рэгулюемы электрапрывод, які на 37% зніжае затраты электраэнергіі на транспартаванне руды ў шахце.
Інстытутам выкананы поўны комплекс работ “пад ключ”: мантаж абсталявання (асінхронныя электрарухавікі, ператваральнікі частаты, устройствы ахалоджвання ператваральнікаў, мантаж кабельнай прадукцыі), пусканаладачныя работы.
Наша кампанія прымяняе інавацыйныя падыходы для паляпшэння якасці прадукцыі ўласнай вытворчасці. Вырабленае Інстытутам абсталяванне зманціравана і наладжана на магістральных канвеерах рудніка 4 РУ. Распрацавана праграмнае забеспячэнне для ўзгодненай работы двух і больш ператваральнікаў на прывадныя барабаны канвеераў.
Падчас праведзеных работ па мадэрнізацыі рудніковых канвеераў выраблены, зманціраваны і запушчаны ў работу новы сучасны ператваральнік частаты.
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” выконвае ўсю работу ад вырабу абсталявання да запуску электрапрывода. Заказчык вырашае ўсе пытанні толькі з адной арганізацыяй, якая гарантуе надзейную работу новага абсталявання з пацверджаным эканамічным эфектам ад яго эксплуатацыі.