Інстытут выканаў праектныя работы для ААТ “Апатыт”

Інстытут выканаў праектныя работы для ААТ “Апатыт”

Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі выканаў праектныя работы для расійскага прадпрыемства ААТ “Апатыт”, якое ўваходзіць у групу “ФосАгра” і з’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў па здабычы і перапрацоўцы апатыт-нефелінавых руд.

Гэтыя работы Інстытут выконваў сумесна з ТАА “Горна-хімічны інжынірынг”. Спецыялісты Інстытута распрацавалі раздзелы “Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў” і “Правадныя сродкі сувязі”. Выканана распрацоўка рабочай дакументацыі схем кіравання электрапрыводам, сувязі і сігналізацыі для інспектарскай пад’ёмнай устаноўкі Ц2*1,5Р галоўнага ствала №2 Кіраўскага рудніка ААТ “Апатыт”.

Пад’ёмныя ўстаноўкі – упадабаныя аб’екты горназдабыўных прадпрыемстваў для Інстытута. Наша інжынірынгавая кампанія напрацавала ўжо немалы вопыт іх мадэрнізацыі з вывадам на новыя паказчыкі па бяспецы і энергаспажыванні. Эканамічны эфект па ўкаранёных праектах адчулі на рудніку 3 РУ ААТ “Беларуськалій”. Цікавасць да распрацовак Інстытута ў гэтай сферы праяўляюць і замежныя заказчыкі, паколькі Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі прыкладае да высокага прафесіяналізму яшчэ адну канкурэнтную перавагу – кампанія выконвае работы “пад ключ”. Пры гэтым ажыццяўляецца поўны комплекс работ: абследаванні вытворчасці і распрацоўкі тэхнічнай прапановы, распрацоўкі комплекснага праекта тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці, пастаўкі неабходнага тэхналагічнага абсталявання, сістэм аўтаматычнага кіравання; пракладкі сетак і камунікацый; мантажу і наладкі абсталявання з вывадам на аптымальныя параметры.

Пры такім важкім вопыце выканання работ па мадэрнізацыі пад’ёмных установак у Інстытуце горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі якасць праектавання высокая, у чым пераканаўся адзін з асноўных заказчыкаў Інстытута – ААТ “Апатыт”.


image170.jpg