Інстытут выканаў комплекс работ для Усольскага камбіната
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” выканала комплекс работ па аб’екце “Лініі падрыхтоўкі рэагентаў для ТАА “ЕўраХім-Усольскі калійны камбінат”. Генеральны падрадчык па гэтым праекце – ТАА “Навукова-вытворчае аб’яднанне “Пасат”.
Работы Інстытута ўключалі:
распрацоўку праекта, які змяшчаў:
-
спецыфікацыю электрычнага абсталявання ў складзе пастаўляемага абсталявання (уключаючы рухавікі) з указаннем марак і асноўных тэхнічных характарыстык;
-
адналінейную схему электразабеспячэння, электрычныя схемы злучэння і падключэння;
-
схему аўтаматызацыі комплексу.
-
зборку, пастаўку, наладку сілавых шаф згодна з распрацаванай тэхнічнай дакументацыяй;
-
падключэнне мясцовых пастоў, кантролера да сілавых шаф;
-
наладку ўстройстваў засцярогі і кіраванне прыводам з вывадам на аптымальныя параметры.
· распрацоўку і ўстаноўку праграмнага забеспячэння ў наступным аб’ёме:
-
канфігурацыя “Hardware” для кантролераў, КВП, ЗРА, засцерагальнай і пускарэгулюючай апаратуры, аператарскіх панэляў;
-
функцыі і наборы пераменных (блокі даных DB STEP7), неабходныя для чытання і (ці) запісу даных усіх устройстваў у сетках Profibus-DP і Profibus-PA;
-
праграмнае забеспячэнне для ўстройстваў кіравання і засцярогі электрарухавіка Simocode Pro V;
-
праграмнае забеспячэнне для ператваральніка частаты Sinamics G120;
-
апісанне кодаў станаў прыбораў, падключаных па сетцы Profibus-PA.
Прымяненне прывода з абсталяваннем, вырабленым Інстытутам горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі, забяспечыла:
-
змяншэнне энергаспажывання электраабсталявання;
-
павелічэнне тэрмінаў эксплуатацыі абсталявання за кошт выкарыстання эфектыўных спосабаў кіравання сілавым электраабсталяваннем, прымяненнем лічбавых устройстваў кіравання высокага ўзроўню хуткадзейнасці, стварэння разгалінаванай сеткі кантралюючых устройстваў;
-
павышэнне бяспекі пры змяншэнні аварыйных рэжымаў і забеспячэннем выбіральнасці засцярогі электраабсталявання, а таксама дакладнай настройкай засцярогі ў адпаведнасці з патрабаванай тэхналагічнай нагрузкай.