Інстытут стаў уладальнікам тытула “Прадпрымальнік года”
Падведзены вынікі нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года” ў Мінску. Сярод удзельнікаў спаборніцтва былі прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу: больш як сотня заявак паступіла з розных куткоў краіны.
Пераможцаў вызначалі ў чатырох намінацыях: “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех”, “Эфектыўны бізнес у вытворчасці/сферы паслуг”.
Уладальнікам тытула “Прадпрымальнік года” сярод 27 кампаній стала ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” ў асобе Упраўляючага Сцяпуркі Аляксандра Уладзіміравіча.
Беларусь працягвае курс на развіццё прадпрымальніцтва. Ствараюцца ўмовы для бізнесу і падтрымкі важных для дзяржавы сфер. Спрошчаны патрабаванні для атрымання ліцэнзіі. Тэхнапаркі атрымалі магчымасць праводзіць гнуткую арэндную палітыку ў дачыненні рэзідэнтаў і ствараць фонды інавацыйнага развіцця.