Інстытут распрацаваў і пачаў вытворчасць трансвічаў

Інстытут распрацаваў і пачаў вытворчасць трансвічаў

Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі распрацаваў і пачаў вытворчасць двух трансвічаў магутнасцю 1250 кВА: першы – для сілкавання і кіравання адным ачышчальным двухшнэкавым камбайнам, халадзільнай устаноўкай, кампрэсарам, вентылятарам, асвятленнем лавы, другі – для сілкавання і кіравання забойным канвеерам (з плаўным пускам электрарухавікоў), двума штрэкавымі скрабалкавымі канвеерамі, драбілкай, двума помпавымі агрэгатамі, лябёдкай, зварачным апаратам, помпамі запампоўкі эмульсіі лавы. Абодва трансвічы прызначаны для патрэб лавы №12-н-3 рудніка 3РУ ААТ “Беларуськалій”.

Трансвічы з ізаляванай нейтраллю трансфарматара магутнасцю 1250 кВА прызначаны для пераўтварэння напружання 6кВ у нізкавольтнае напружанне 1140 В (660 В), з мэтай электразабеспячэння, да пятнаццаці спажыўцоў (у залежнасці ад патрэб заказчыка), трохфазным пераменным токам частатой 50 Гц, а таксама для камутацыі, кіравання і засцярогі абсталявання ў шахтах небяспечных па газе метане.

Трансвіч складаецца з трансфарматарнай падстанцыі з сілавым трансфарматарам 6000/1140 В магутнасцю 1250 кВА і кампактнай станцыі, сабранымі ў адным корпусе. Для аблягчэння спуску ў шахту і дастаўкі на месца эксплуатацыі трансвіч вырабляецца разборным (корпус падстанцыі адстыкоўваецца ад корпуса кампактнай станцыі).

Даўжыня кожнай асобнай часткі не перавышае 4000 мм. Электрычныя ланцугі трансвіча забяспечваюць для кожнага сілавога адводу наступныя засцярогі:

  • ад уключэння камутацыйнага апарата пры зніжэнні супраціўлення ізаляцыі адыходзячага далучэння ніжэй за 100 Ом;

  • ад перагрузкі і токаў кароткага замыкання, ад асіметрыі токаў;

  • ад недапушчальнага перагрэву электрарухавіка;

  • ад абрыву ці павелічэння супраціўлення зазямляльнага ланцуга большага за 50 Ом;

  • ад страты кіруемасці пры абрыве ці замыканні паміж сабой правадоў дыстанцыйнага кіравання;

  • нулявой засцярогай;

  • ад самаадвольнага ўключэння кантактараў пры кароткачасовым павышэнні напружання электрычнай сеткі да 1,5 Uн.

Схема кіравання трансвічам выканана на базе праграмуемага кантролера Simatic S1200 з цэнтральным працэсарам CPU 226 і камунікацыйным працэсарам ЕМ 227 з магчымасцю падключэння да сеткі Profibus DP.

Для адбору інфармацыі аб стане сілавых адводаў, стане блокаў засцярог, токавых нагрузак, прычын аварыйных адключэнняў, аб спрацоўванні канцавых выключальнікаў і датчыкаў з указаннем іх нумароў і для наступнай выдачы яе аператару на паверхню трансвіч аснашчаны панэллю аператара тыпу TP.