Інстытут прыняў удзел у спецыялізаванай выставе “EnergyExpo 2014”
З 14 па 17 кастрычніка ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” прыняў удзел у 19-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Energy Expo'2014).
На стэндзе Інстытута, які быў размешчаны ў цэнтры выставачнай залы, былі прадстаўлены некаторыя ўзоры прадукцыі, што выпускаюцца Інстытутам, а таксама інфармацыя пра паслугі, якія прадастаўляюцца, і выкананыя работы. Наведвальнікаў стэнда кансультавалі спецыялісты рознага профілю. Кіраўніцтва кампаніі правяло шэраг дзелавых сустрэч і перагавораў на стэндзе з пастаяннымі і новымі партнёрамі.
Сёлета асаблівы акцэнт Інстытут зрабіў на выкананне работ па аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і рэалізацыі праектаў “пад ключ”. ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” мае вялікі спіс рэалізаваных праектаў, інфармацыя пра якія была прадстаўлена на стэндзе, што прыцягвала шмат увагі і выклікала захопленыя водзывы наведвальнікаў выставы. Пра падрабязнасці рэалізацыі праектаў наведвальнікі даведваліся таксама з прэзентацыйнага фільма, які дэманстраваўся на выставачным стэндзе, і з буклетаў.
Адзначым, што ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” браў удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе “EnergyExpo” ужо не ў першы раз і ў наступным годзе таксама плануе экспанавацца і прадстаўляць наведвальнікам выставы, сваім партнёрам і заказчыкам новыя праекты, работы і дасягненні.