Інстытут прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку

Інстытут прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку

Інстытут прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку
Вясна – гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара навядзення чысціні і парадку. Работнікі нашага прадпрыемства прынялі актыўны ўдзел у абласным і рэспубліканскім суботніках. Імі была ажыццёўлена вялікая работа па прыбіранні тэрыторый, зборы смецця і розных бытавых адходаў, зграбанне старой лістоты і галін уздоўж абочын аўтамабільнай дарогі, а таксама праведзены рамонт тратуарных дарожак, дваровых урнаў, бакаў для смецця і розных металічных канструкцый. Праведзена абкошванне пустазельнага дзікарослага сухастою ўздоўж дарожных адхонаў, санітарная высечка дзікарослых хмызнякоў, абрэзка і пабелка дрэў, бардзюраў, чыстка і аднаўленне газонаў, адрамантаваны, пафарбаваны агароджы. Праведзены работы па добраўпарадкаванні замацаваных помнікаў і месцаў пахаванняў загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Работнікі нашага прадпрыемства таксама ўдзельнічалі ў Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу – 2019”, прысвечанай Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Работнікамі Таварыства на тэрыторыі ДЛГУ “Старобінскі лясгас” былі высаджаны сеянцы сасны звычайнай у колькасці 140 штук.

image20.jpeg

image21.jpeg

image25.jpeg

image28.jpeg