Інстытут паставіў частотнікі на канвееры 2 РУ ААТ “Беларуськалій”
Канвеерны ўхіл рудніка 2 РУ мае самую вялікую працягласць у падземных горных вырабатках сярод усіх руднікоў ААТ “Беларуськалій”. Яна складае больш за два кіламетры. Па дадзеным ухіле руда з усіх пунктаў здабычы транспартуецца да ствала. Вугал ухілу складае ў сярэднім шэсць градусаў.
Да пастаўкі абсталявання тут прымяняўся прамы пуск прывадных электрарухавікоў. Нярэдка адбываліся выпадкі, калі з-за памылкі здараўся перагруз канвеернай стужкі, што выклікала спыненне. А як вядома ўсім гарнякам, запусціць гружаны канвеер – няпростая справа. Пры гэтым маглі і гарэлі як электрарухавікі, так і самі пускацелі.
Прымяненне Станцый ператваральнікаў частаты СПЧ з устаноўкамі вадзянымі халадзільнымі УВХ уласнай вытворчасці забяспечыла бесперабойную безупынную работу канвеернага транспарту, знізіла ўдзельны расход электраэнергіі на дастаўку тоны руды на 37%, а таксама дазволіла павялічыць прадукцыйнасць на важкія 20%.