Інстытут прыняў удзел у Форуме дзелавога супрацоўніцтва

Інстытут прыняў удзел у Форуме дзелавога супрацоўніцтва

Інстытут прыняў удзел у Форуме дзелавога супрацоўніцтва
Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі прыняў удзел у першым форуме дзелавога супрацоўніцтва. Ён адбыўся 8-га лютага ў Салігорску. Удзельнікамі бізнес-форуму сталі 12 дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, а таксама гандлёвых прадстаўніцтваў Венгрыі, Малдовы, Чэхіі, Польшчы, Кубы, Балгарыі, Славацкай Рэспублікі, Узбекістана і інш. Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі прадставіў свае распрацоўкі і работы для горназдабыўных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі на аб’яднаным стэндзе кампаній холдынга Пасат. Тэхнічны дырэктар Інстытута Дзмітрый Бедны падчас форуму расказаў пра імпартазамяшчэнне як старт для інавацый. У цяперашні час Інстытутам горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі вырабляецца шырокая лінейка абсталявання для горнай прамысловасці, многія пазіцыі якой у свой час сталі эканамічна і тэхнічна выгаднай заменай абсталявання еўрапейскіх вытворцаў для ААТ “Беларуськалій”. У прыватнасці, свяцільні выбуховазасцярожаныя святлодыёдныя даюць каласальную эканомію як на этапе закупкі, так і пры эксплуатацыі. Энергазберажэнне ставіцца ў аснову і пры рэалізацыі комплексных праектаў, дзе Інстытут выступае буйным сістэмным інтэгратарам. Больш за дзесяць гадоў кампанія вырашае такія складаныя задачы, якія стаяць перад горназдабыўной прамысловасцю, як транспартаванне руды, выдача руды на паверхню, забеспячэнне вентыляцыі горных вырабатак. Спецыялісты Інстытута, у зону адказнасці якіх уваходзіць замежнаэканамічная дзейнасць кампаніі, прынялі ўдзел у інфармацыйна-кансультацыйным семінары на тэму “Знешнеэканамічны дагавор. Умовы і парадак заключэння. Тыповыя памылкі”.

image35.jpeg