І зноў з медалямі
З радасцю паведамляем Вам, што каманда, якая складаецца са спецыялістаў аддзелаў г. Мінска ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”, заняла II месца па міні-футболе сярод аматарскіх каманд горада Мінска.
Упартая барацьба ішла паміж 18 камандамі.
Чэмпіянат запомніцца для шматлікіх балельшчыкаў упартай барацьбой, прыгожай і захапляльнай гульнёй удзельнікаў.
Хлопцы прывыклі паказваць высокія вынікі не толькі ў гульні, але і ў працы. Пажадаем жа ім далейшых поспехаў і развіцця на карысць нашай любімай Кампаніі!