І зноў перамога! ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” прыняло ўдзел у конкурсе “Лепшы тавар года 2020”
Конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.
У 2019 годзе ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” ўжо было пераможцам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння” і прадоўжыла барацьбу за новыя званні ў 2020 годзе.
Мэтамі гэтага конкурсу з’яўляюцца:
-
інфармаванне спажыўцоў аб якасных таварах (прадукцыі ці паслугах) у інтарэсах іх вытворцаў і садзейнічанне пашырэнню прадукцыі на ўнутраным і міжнародным рынках;
-
падтрымка беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары;
-
садзейнічанне забеспячэнню спажывецкага рынку Рэспублікі Беларусь высакаякаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі;
-
стварэнне перадумоў, садзейнічанне шырокаму ўкараненню сучасных метадаў кіравання і забеспячэння якасці на аснове айчынных і міжнародных стандартаў і перадавых дасягненняў у галіне якасці;
-
выяўленне новых ці ў значнай ступені ўдасканаленых тавараў у параўнанні з раней выпушчанымі.
У адпаведнасці з падпунктам 5.5 пункта 5 Палажэння аб Дзяржаўным камітэце стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў РБ ад 31.07.2016 № 981, і з улікам рашэнняў, прынятых на пасяджэнні рэспубліканскай конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, на падставе пратакола ад 29.12.2020, Дзяржстандарт устанавіў пераможцаў конкурсу, сярод якіх ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” перамагло ў намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння”, дзе таварамі-пераможцамі з'яўляюцца:
-
ператваральнікі частаты ПЧ;
-
устройствы камплектныя размеркавальныя КРУЭ серыі ІГЭАS.