Форум распрацоўшчыкаў лічбавай электронікі
26.11.09 група спецыялістаў нашага прадпрыемства прыняла ўдзел у форуме распрацоўшчыкаў лічбавай электронікі DEDF'09, які праходзіў у Мінску.
“Форум распрацоўшчыкаў лічбавай электронікі/Digital Electronics Developers Forum” – гэта цыкл штогадовых практычных канферэнцый, накіраваных на абмеркаванне актуальных пытанняў прымянення розных тэхналагічных рашэнняў для задач праектавання лічбавай электронікі.
Мэта канферэнцыі – аб’яднаць вядучых айчынных распрацоўшчыкаў лічбавай электронікі і стварыць унікальную і камфортную пляцоўку для абмену вопытам, зносін і пошуку новых падыходаў для вырашэння інжынерных задач.
DEDF’09 : Практыка прымянення лічбавых сігнальных працэсараў кампаніі Analog Devices, Inc. у задачах праектавання лічбавай электронікі.
Тэмы дакладаў і падзей на форуме:
-
Найноўшыя распрацоўкі і арыгінальныя прымяненні прадукцыі Analog Devices [Іаханэс Харват, вядучы інжынер па прымяненні прадукцыі Analog Devices ва Усходняй Еўропе; Яўген Вышынскі, дырэктар прадстаўніцтва Analog Devices Inc. у Расіі, СНД і краінах Балтыі]
-
Спецыфіка работы інжынераў у кампаніях з рознай арганізацыйнай структурай [Раман Пахолкаў, дырэктар кампаніі Promwad]
-
Экспазіцыя прадуктаў, рэалізаваных з выкарыстаннем кампанентнай базы Analog Devices
-
Прымяненне працэсараў Blackfin і праграмнай платформы uCLinux у практычных распрацоўках [І. Куцень, Promwad]
-
Сеткавы аўдыяпрайгравальнік на базе працэсара Blackfin [К. Зут, Promwad]
-
Метады прафілявання і аптымізацыі кода ў uCLinux для працэсараў Blackfin [І. Лектараў, Promwad]
-
Прыклады пабудовы фотарэгістратараў для вонкавага назірання на базе працэсара BlackFin [У. Новак, ААТ “Пеленг”, г. Мінск]
-
Распрацоўка ўстройства відэарэгістрацыі выявы ў фармаце JPEG2000 з прымяненнем кодэка ADV212 [У. Давыдаў, Promwad]
-
Праекты з адкрытай вытворчай дакументацыяй [П. Касянкоў, ДАУВПА “СПбДУ ІТМО”]
-
Прымяненне асяроддзя Eclipse для распрацоўкі і наладкі праграм для uClinux і архітэктуры BlackFin [С. Зянькевіч, Promwad]
-
Лазерная сістэма 3D-сканіравання [Д. Міхаевіч, ТАА “Рыфтэк”, г. Мінск]
-
Прымяненне аўдыякодэкаў для сціскання і перадачы інфармацыі па нізкахуткасных каналах [С. Кавалёў, Promwad]
-
Прымяненне сігнальных працэсараў Analog Devices з плаваючай коскай у вымяральніках-аналізатарах акустычнага шуму [І. Сцяцко, БДУ, г. Мінск]
-
Лічбавая архітэктура апаратуры перадачы каманд, даных і мовы па ЛЭП
[І. Забянькоў, НДЛ БДУІР, г. Мінск] -
Прымяненне дэльта-сігма кадзіравання пры прайграванні перыядычных сігналаў
[Д. Рамашко, БДУ, г. Мінск] -
Прымяненне лічбавай апрацоўкі сігналаў у сістэмах вібрацыйнага кантролю
[П. Бранцэвіч, БДУІР, г. Мінск] -
Падвядзенне вынікаў I Форуму распрацоўшчыкаў лічбавай электронікі, зносіны спецыялістаў
-
Круглы стол развіцця партнёрскіх адносін у галіне электронікі [для кіраўнікоў і тэхнічных дырэктараў кампаній].