Чарговая партыя КРУЭ серыі ІГЭА S прынята заказчыкам

Чарговая партыя КРУЭ серыі ІГЭА S прынята заказчыкам
Чарговая партыя КРУЭ серыі ІГЭА S прынята заказчыкам. 24 мая 2019 г. на вытворчым участку горна-шахтавага абсталявання Інстытута адбылася прыёмка ячэек КРУЭ серыі ІГЭА S спецыялістамі ААТ “Беларуськалій”. Размеркавальныя ўстройствы прызначаны для ЗРУ 10кВ з трансфарматарнай падстанцыяй паверхневага комплексу Петрыкаўскага ГАК. Раней сёлета ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” вырабіла ячэйкі КРУЭ серыі ІГЭА S для завода па вытворчасці нітрату калію на прамысловай пляцоўцы 4 рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” РП 10кВ, а таксама для 4РУ РП 6кВ аддзялення АЗВ. Спецыялістамі інстытута ажыццёўлены шэф-мантаж 25 ячэек і двух токаправодаў з літай ізаляцыяй RITZ SIS на заводзе па вытворчасці нітрату калію. Нагадаем, што колькасць пастаўленых на ААТ “Беларуськалій” КРУЭ серыі ІГЭА S дасягнула 632 штук, якія зарэкамендавалі сябе з лепшага боку: “Адным з мноства пераваг дадзенага ўстройства з’яўляецца тое, што герметычныя рэзервуары з элегазам робяць КРУЭ серыі ІГЭА S неадчувальнымі да ўздзеяння агрэсіўных асяроддзяў і засцярожанымі ад пранікнення іншародных цел (пыл, бруд, дробныя жывёлы). Размеркавальнае ўстройства цалкам забяспечвае бяспеку абслуговага персаналу дзякуючы герметычнаму закрытаму корпусу. Таксама гэтая сістэма дае магчымасць ажыццяўляць мантаж і замену абсталявання без работ з элегазам. Акрамя высокай якасці гатовых вырабаў, хацелася б адзначыць таксама і высокі кваліфікаваны ўзровень персаналу ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”: па ўсіх пытаннях, якія ўзніклі па выкананні работ, інфармацыя падавалася своечасова, у разгорнутым выглядзе, па заканчэнні работ нам быў прадастаўлены поўны пакет дакументацыі, тэрмін выканання дагавора не быў перавышаны: прадукцыя была адгружана і, адпаведна, уведзена ў эксплуатацыю своечасова. За перыяд эксплуатацыі ўстройства камплектнае размеркавальнае з элегазавай ізаляцыяй КРУЭ серыі ІГЭА S паказала сябе надзейным у рабоце і лёгкім у абслугоўванні. Мы цалкам задаволены работай дадзенага абсталявання і ўзроўнем тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымкі, аказанай нам спецыялістамі ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”, – з водзыву нам. галоўнага энергетыка 4РУ ААТ “Беларуськалій”.

image8.jpeg

image9.jpeg

image10.jpeg

image12.jpeg

image13.jpeg

image14.jpeg

image16.jpeg