“Беларуская калійная кампанія” плануе падпісаць кантракт з Кітаем

“Беларуская калійная кампанія” плануе падпісаць кантракт з Кітаем

“Беларуская калійная кампанія” (БКК) да канца 2009 г. плануе падпісаць кантракт на пастаўку ўгнаенняў у Кітай. Пра гэта 16 кастрычніка бягучага года паведаміў генеральны дырэктар БКК Уладзімір Нікалаенка.

Ён адзначыў, што сёлета паставак беларускіх угнаенняў у Кітай пакуль не было ў сувязі з тым, што на кітайскім рынку заставаліся запасы ўгнаенняў на складах. Разам з тым хуткім часам чакаецца ажыўленне попыту. “Мы плануем у 2010 г. захаваць аб’ём экспарту беларускіх калійных угнаенняў у Кітай на ўзроўні 2008 г. – 860 тыс.т”, – падкрэсліў гендырэктар кампаніі.