Адкрыццё новага вытворчага цэха ў ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі”
ТАА “Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі” займаецца распрацоўкай і вырабам электраабсталявання і апаратуры аўтаматызацыі для руднікоў і абагачальных фабрык; навукова-даследчымі і праектнымі работамі для аб’ектаў горнай прамысловасці. Інстытут гарманічна спалучае навуковую базу, канструктарскія работы і вытворчасць. У арганізацыі працуюць спецыялісты, якія маюць вялікі вопыт па ўкараненні новых распрацовак у дзеючы тэхналагічны працэс. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства ўвесь час пашыраюцца.
Так, у 2014 годзе ў Інстытуце завяршыліся праектныя і будаўнічыя работы па падрыхтоўцы новага вытворчага ўчастка агульнай плошчай 2000 квадратных метраў, дзе размясціўся ўчастак вытворчасці тэхнікі высокага напружання (участак вытворчасці ТВН), памяшканні для захоўвання матэрыялаў, камплектуючых, гатовай прадукцыі, бытавыя памяшканні для работнікаў участка.
Участак вытворчасці ТВН спецыялізуецца на вытворчасці камплектных размеркавальных устройстваў, прызначаных для прыёму і размеркавання электрычнай энергіі на трансфарматарных і размеркавальных падстанцыях, а таксама для выканання задач камутацыі ў прамысловасці.
Размеркавальныя ўстройствы вырабляюцца некалькіх серый, а менавіта:
-
серыі ІГЭА S. Сфера прымянення ахоплівае напружанні да 24 кВ і намінальныя токі да 2500 А. Іх адметнай асаблівасцю з’яўляюцца вакуумныя дугагасільныя камеры, размешчаныя ў герметычна звараных рэзервуарах з нержавеючай сталі, запоўненыя пад ціскам элегазам (SF6), што забяспечвае двайную ізаляцыю токавядучых частак.
-
серыі ІГЭА Т. Сфера прымянення размеркавальных устройстваў гэтай серыі ахоплівае напружанні да 10 кВ і намінальныя токі да 3150 А. Канструкцыя ўстройстваў адпавядае сучасным патрабаванням надзейнасці, бяспекі, эканамічнасці і эфектыўнасці.
Новы вытворчы ўчастак абсталяваны ўсім неабходным для арганізацыі работы зборачнай вытворчасці, аснашчаны спецыялізаваным інструментам вядучых вытворцаў. Прымяненне самых сучасных матэрыялаў, кампанентаў і тэхналогій садзейнічае змяншэнню затрат часу на выпуск высакавольтнага абсталявання, забяспечвае высокую надзейнасць і вялікі тэрмін службы выпускаемых размеркавальных устройстваў.
Уведзены ў эксплуатацыю ўчастак вытворчасці тэхнікі высокага напружання дазваляе зменшыць тэрміны вырабу заказаў, скараціць кошт і час дастаўкі гатовай прадукцыі да спажыўца, а таксама стварыць новыя рабочыя месцы і прыцягнуць у каманду Інстытута энергічных творчых маладых супрацоўнікаў.