Адгрузкі Інстытута ў снежні і вынікі 2015-га года

Адгрузкі Інстытута ў снежні і вынікі 2015-га года

Адгрузкі Інстытута ў снежні і вынікі 2015-га года

Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі ў снежні 2015-га года адгрузіў 32 ячэйкі камплектнага размеркавальнага ўстройства КРУЭ і чатыры – нізкавольтнага абсталявання.

У лістападзе заказчыкі кампаніі атрымалі два камплекты сістэмы гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі і сем паказальнікаў лазерных аптычных. Гэтае ж абсталяванне нароўні з высакавольтнымі і нізкавольтнымі ячэйкамі адгружалі і ў кастрычніку.

Продажы ў апошнім квартале года былі найбольш актыўнымі. Самым плённым стаў кастрычнік: было адгружана 145 адзінак прадукцыі.

Па выніках продажаў за ўвесь год склаўся наступны рэйтынг папулярнасці прадукцыі Інстытута ў заказчыкаў:

  • 1 месца – камплектныя размеркавальныя ўстройствы (высакавольтныя і нізкавольтныя),

  • 2 месца – кантролеры Белкон,

  • 3 месца – апаратура КМКК,

  • 4 месца – паказальнік напрамку лазерны,

  • 5 месца – сістэма гучнагаворачай сувязі і папераджальнай сігналізацыі,

  • 6 месца – станцыі кіравання рудніковыя ў звычайным і выбуховазасцярожаным выкананні,

  • 7 месца – электрапрывод (у складзе: рухавік, ператваральнік частаты і ўстаноўка вадзяная халадзільная).